Першы намеснік дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Лаўровым у Маскве - відэа

11
(абноўлена 16:32 25.08.2020)
Першы намеснік дзяржсакратара ЗША прыехаў на перамовы з кіраўніком МЗС Расіі. Біган і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і тое, што адбылося з Аляксеем Навальным.

Першы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган прыбыў у Маскву ў рамках еўрапейскага турнэ. Сёння ў яго адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Гутарка праходзіла ў закрытым фармаце і доўжылася больш за паўтары гадзіны.

Біган і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, КНДР, а таксама пытанні кантролю над узбраеннямі.

Намеснік дзяржсакратара ЗША на сустрэчы з Кіраўніком расійскага МЗС выказаў падтрымку суверэнітэта Беларусі і права народа на самавызначэнне. Напярэдадні Біган сустракаўся ў Вільні з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.

Стывен Біган падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым надаў увагу таму, што адбылося з Аляксеем Навальным.

11
Тэги:
Расія, ЗША

Пратэсты ў дзень інаўгурацыі: як прайшлі акцыі апазіцыі ў Мінску і рэгіёнах

20
(абноўлена 09:20 24.09.2020)
Акцыі пратэста прайшлі ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі вечарам 23 верасня. Глядзіце на відэа, як гэта было.

Пратэстоўцы сабраліся ўвечары у шэрагу беларускіх гарадоў, уключаючы сталіцу. У Мінску акцыі пратэсту прайшлі ў цэнтры горада і працягнуліся ў спальных раёнах. Для разгону дэманстрантаў каля стэлы "Мінск - горад-герой" былі выкарыстаны спецсродкі, у ход пайшлі вадамёты.

Дэманстранты таксама правялі акцыю ў Брэсце, аднак праваахоўнікі разагналі тых, хто сабраўся на адным з цэнтральных бульвараў.

У Гродне ўдзельнікі акцыі прынеслі на акцыю пратэсту ляльку. Пазней на месца прыбылі сілавікі, і натоўп рушыў у кірунку ГЦ "Карона", дзе былі затрыманыя некалькі чалавек.

У Віцебску ўдзельнікі акцыі сабраліся каля гандлёвага цэнтра, які ў пратэстныя дні ўсё часцей выкарыстоўваецца як стартавая кропка для акцый. Удзельнікаў акцыі папярэдзілі пра тое, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Мітынгоўцы выстраіліся ў калону, узяліся "у сцэпку" і, скандуючы лозунгі, пайшлі па цэнтры горада ў бок плошчы Перамогі. На Маскоўскім праспекце адбылося сутыкненне з супрацоўнікамі АМАПу.

У сераду ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася інаўгурацыя беларускага прэзідэнта. Цырымонія не была анансаваная прэс-службай кіраўніка дзяржавы. Падчас інаўгурацыі Лукашэнка падпісаў акт аб прыняцці прысягі, а кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне прэзідэнта. На сустрэчу былі запрошаны каля 700 чалавек - дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

20
Тэги:
Беларусь, акцыі пратэстаў, Мінск
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі

Як праходзіла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі - відэа

14
(абноўлена 14:15 23.09.2020)
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі, цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў дзень інаўгурацыі днём перамогі - "пераканаўчай і лёсавызначальнай".

"Дарагія суайчыннікі! У гэты ўрачысты дзень прэзідэнт дае клятву на вернасць айчыне і народу з асаблівым пачуццём. У ім вельмі шмат гонару за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванне на трываласць, перш за ўсё, сваіх перакананняў. Дзень ўступлення на пасаду прэзідэнта, дзень інаўгурацыі - гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай", - сказаў Лукашэнка ў дзень інаўгурацыі.

Ён адзначыў, што краіна не проста выбірала прэзідэнта, але "мы абаранялі нашыя каштоўнасці, наша мірную жыццё, наш суверэнітэт і нашу незалежнасць, і ў гэтым плане нам трэба будзе яшчэ нямала зрабіць".

Інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі не была анансаваная яго прэс-службай, нягледзячы на тое, што прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант раніцай у сераду ў каментары РІА "Новости" заявіла, што "бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім".

На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці - амаль сямсот чалавек.

Аляксандр Лукашэнка, згодна з Канстытуцыяй краіны, прынёс прысягу на беларускай мове, пры гэтым ён пакляўся "верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Лукашэнка падпісаў акт аб прыняцці прысягі, а кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне прэзідэнта.

Глядзіце на відэа, пра што казаў Лукашэнка ў дзень інаўгурацыі.

14
Тэги:
Беларусь, інаўгурацыя, Аляксандр Лукашэнка
Калькулятар і асадка, архіўнае фота

Бюджэт Беларусі страціў 400 мільёнаў рублёў з-за паўзы ў экспарце нафты

0
(абноўлена 12:04 24.09.2020)
Па дадзеных Мінфіна, з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча і запаволення эканомікі ў бюджэт за сем месяцаў бягучага года паступіла менш за 18% сродкаў ад гадавога плана па падатках на прыбытак.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Бюджэт Беларусі страціў за сем месяцаў бягучага года больш за 400 мільёнаў рублёў, такую лічбу назвала намеснік міністра фінансаў Алена Печань у інтэрв'ю часопісу "Фінансы. Улік. Аўдыт".

Паводле яе слоў, сярод негатыўных фактараў, якія паўплывалі сёлета на фарміраванне даходаў рэспубліканскага бюджэту, - пагаршэнне умоў у сферы нафтаперапрацоўкі і неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, абумоўленая каронавірусам. Пры гэтым самымі праблемнымі з'яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб'ёме залiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.

"За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за 400 мільёнаў рублёў", - заявіла Печань.

За кошт неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі знізілася эканамічная актыўнасць, што таксама паўплывала на адлічэнні ў бюджэт. Паводле слоў намесніка міністра фінансаў, з-за гэтага ў студзені-ліпені бягучага года ў бюджэт паступіла менш за 18% ад гадавога плана ад падатку на прыбытак.

Па выніку за сем месяцаў бягучага года даходы рэспубліканскай казны склалі 12,8 мільярда рублёў. Гэта 51% удакладненага гадавога плана. Пры гэтым за аналагічны перыяд 2019 года гэты паказчык быў вышэй: тады ў бюджэт паступіла каля 14,4 мільярда рублёў, што складала амаль 60% гадавога плана.

Раней Мінфін спрагназаваў, што планавы дэфіцыт бюджэту можа быць павялічаны больш чым у два разы. Чакаецца, што ў гэтым годзе ён ўзрасце з першапачатковых 900 млн да 2,1 мільярда беларускіх рублёў. У выпадку развіцця самага негатыўнага сцэнара дадзеная сума можа быць павялічана да 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь