Акцыі пратэсту прайшлі ў Мінску і рэгіёнах відэа

23
(абноўлена 09:45 31.08.2020)
На 22-і дзень пратэстаў акцыі прайшлі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, Бабруйску, Горках і Глыбокім. Глядзіце на відэа, як дэманстранты правялі гэты дзень.

Акцыя ў Мінску была прымеркаваная да дня нараджэння прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Людзі сабраліся ў сталіцы на праспекце Незалежнасці, адкуль адправіліся ў бок Палаца Незалежнасці з лозунгам "Мы ідзем на дзень нараджэння".

Ля палаца сілавікі і спецтэхніка перагарадзілі дарогу пратэстуючым, але тыя арганізавалі акцыю проста перад загараджальным кардонам. У гэты час прэзідэнт знаходзіўся ў палацы.

У Мінску было затрымана каля 140 чалавек. У рэгіёнах масавых затрыманняў не было.

Гэта дваццаць другі дзень пратэсту. Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па афіцыйных дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Аднак многія не пагадзіліся з вынікамі выбараў, палічыўшы, што яны былі сфальсіфікаваныя. З таго моманту ў беларускай сталіцы і шэрагу рэгіёнаў працягваюцца несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.

23
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (148)

Рэкорд па выкананні "мёртвай пятлі" на Як-52. Каго ўпішуць у гісторыю?

3
(абноўлена 13:08 25.09.2020)
Лётчыкі 11 разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52. Глядзіце, як выглядае гэтая фігура вышэйшага пілатажу, на відэа.

Пілатажная група "Першы палёт" ўстанавіла сусветны рэкорд. Лётчыкі адзінаццаць разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52.

Лічба "11" выбралі невыпадкова: менавіта столькі гадоў у гэтым годзе спаўняецца авіягрупе. Рэкорд зафіксавалі на падмаскоўным аэрадроме Вялікае Грызлова. Героямі сталі майстры спорту Канстанцін Баравік, Алег Шпалянскі і Антон Беркутаў.

Пятлю яшчэ называюць "мёртвай" - некаторы час яе разлічвалі толькі на паперы, лётчыкі не выконвалі яе на самалётах. У 1913 годзе ў Кіеве паветраны ас Пётр Несцераў упершыню выканаў гэтую найскладанейшую фігуру вышэйшага пілатажу.

Дарэчы, у мінулым годзе памятны знак "Пятля Несцерава" адкрылі ў беларускіх Баранавічах - у скверы імя лётчыка двойчы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сцепанішчава.

Фігуры вышэйшага пілатажу ў выкананні самалётаў, здольных дзейнічаць сінхронна на мінімальнай дыстанцыі, - глядзіце ў нашым відэа.

3
Тэги:
авіяцыя
(16:17 / 113.72Mb / просмотров видео: 3683)

Крывашэеў пра "Еўразія.DOC": дзівяць працы, класна знятыя на звычайныя гаджэты

8
(абноўлена 13:08 25.09.2020)
Апошнія навіны пра фэст дакументальнага кіно краін СНД ад старшыні Беларускага саюза журналістаў, дырэктара "Еўразія.DOC" Андрэя Крывашэева.

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" 2020 пройдзе з 28 верасня па 4 кастрычніка ў Смаленску і Мінску, аб развіцці фестывалю, галоўнай тэматыцы кінастужак гэтага года і вядомых гасцях гледачам Sputnik распавёў дырэктар фестывалю, старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў.

"Старшынёй журы будзе вядомы расійскі журналіст, дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ Віталь Траццякоў, ён прывязе два прызы пераможцам - ад МДУ і ад журы фестывалю. Спадзяюся, асобны прыз будзе ад Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, сумесны прыз ад Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларускага саюза журналістаў і, вядома, спецыяльны прыз ад Sputnik", - адзначыў Крывашэеў.

Па словах суразмоўцы Sputnik, вельмі парадавала моладзь, якая ўдзельнічае ў конкурсе, на звычайныя гаджэты хлопцы здымаюць проста "шэдэўральныя" рэчы, дэманструючы дзіўную сінэргію асабістага светаадчування і сучасных тэхнічных магчымасцяў звычайных камунікатараў.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара Міжнароднага фестывалю "Еўразія.DOC" Андрэя Крывашэева глядзіце на Sputnik Беларусь.

8
Тэги:
Андрэй Крывашэеў, Еўразія.doc