Жаночыя акцыі ў Мінску: як беларускі пратэставалі ў суботу

19
(абноўлена 23:49 05.09.2020)
Акцыі ў суботу складаліся з двух частак - спачатку беларускі выйшлі са сцягамі розных краін свету, каб заклікаць сусветную супольнасць звярнуць увагу на падзеі ў краіне. А затым прайшлі "Жаночым маршам смутку" па праспекце Незалежнасці.

Жаночыя маршы прайшлі ў Мінску ў суботу, 5 верасня.

Спачатку ўдзельніцы сабраліся ля Камароўскага рынку са сцягамі розных краін і плакатамі, напісаным на розных мовах. Такім чынам яны прыцягвалі ўвагу сусветнай супольнасці да падзей у Беларусі.

Пасля ўдзельніцы адправіліся да плошчы Перамогі, а адтуль - да плошчы Незалежнасці. "Жаночы марш смутку" быў прызваны прыцягнуць увагу да пацярпелых падчас акцый пратэсту.

Ужо традыцыйна на плошчы Незалежнасці гучала "Купалiнка", "Тры чарапахi", на гэты раз удзельніцы мітынгу праспявалі нават "Дзень Перамогі". Марш доўжыўся прыкладна чатыры гадзiны.

У 19 гадзін вечара ў Касцёле Святых Сымона і Алены, размешчаным на той жа плошчы, пачалася малітва за ўсіх пацярпелых, якія загінулі і затрыманых падчас пратэстаў.

Як праходзіў жаночы мітынг, глядзіце на відэа.

19
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (265)

На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы відэа

8
(абноўлена 10:09 06.05.2021)
Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.

Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.

Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.

Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.

"Сутнасць у тым, што батареянакапіцелі на машыне забяспечваюць назапашванне энергіі ў межах 4-6 гадзін. Гэта дазваляе забяспечыць запас ходу электробуса ў 300 кіламетраў, інакш кажучы машына адпрацоўвае змену на маршруце і вяртаецца ў парк. А ўжо ў начны час адбываецца зарадка батарэі. І гэта выгадна - начны тарыф на электраэнергію больш танны", - распавёў намеснік дырэктара па маркетынгу прадпрыемства Уладзімір Янушка.

Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".

Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў.

"Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.

Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.

Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, МАЗ, відэа, электробус, горад, Мінск

Віртуозныя "Стрыжы" адзначаюць 30-годдзе відэа

7
(абноўлена 12:59 06.05.2021)
Паветраныя асы да знамянальнай даты асвоілі новы трук - "пятлю з выпушчанымі шасі і уключанымі фарамі". Глядзіце на відэа непаўторныя для сусветнай авіяцыі манёўры.

Расійская авіяцыйная група вышэйшага пілатажу, якая праславіла не толькі лётчыкаў, але знішчальнікі МіГ-29, адлічвае сваю афіцыйную гісторыю з 6 траўня 1991 года.

"Стрыжы" дэбютавалі ў Швецыі. Расійская пілатажная група для дэманстрацыі магчымасцяў была прадстаўлена на авіябазе Упсала. Але тады паказ быў закрытым для шырокіх гасцей. Сапраўдны фурор асы зрабілі ў траўні 1992-га. Экіпажы з Расіі прывялі ў захапленне французскую публіку падчас святкавання 50-годдзя абвяшчэння эскадрыллі "Нармандыя-Нёман".

За трыццацігадовую гісторыю расійскія лётчыкі выступалі ў Бельгіі, Малайзіі, ЗША, Кітаі, Чэхіі і ў многіх іншых краінах. Імклівы поспех ацанілі ў 1993-м: тады расіяне былі ўдастоены звання "Лепшай пілатажнай групы ў свеце".

Рэпертуар палётаў прадстаўлены ў адзіночным, парным і групавым выступленнях. "Стрыжы" выконваюць упадабаныя фігуры - "Молат", "Піраміда", "Зорка" і не толькі. Да найбольш эфектных парадкаў адносяць "Вялікі брыльянт". Гэтую віртуозную дэманстрацыю магчымасцяў баявых знішчальнікаў "Стрыжы" выконваюць разам з "Рускімі віцязямі". Самалёты Міг-29 і Су-27 у групе выконваюць элемент "бочка". Выконваць такі трук не бяруцца авіятары ва ўсім свеце.

Глядзіце таксама:

7
Тэги:
авіяшоў, авіяцыя, відэа
Палац Незалежнасці ў Мінску

Людзі ў пагонах нездарма ядуць свой хлеб: Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды

3
(абноўлена 12:43 07.05.2021)
Прэзідэнт заявіў, што можна правесці "некаторыя аналогіі" паміж падзеямі ваеннага часу і выклікамі, з якімі цяпер сутыкнулася краіна.

МІНСК, 7 тра - Sputnik. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ў Палацы Незалежнасці і павіншаваў з Днём Перамогі ветэранаў вайны і працы.

Цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў краіны напаўняецца асаблівым сэнсам, падкрэсліў ён. Франтавы подзвіг салдат немагчыма ўявіць без тытанічнай працы ў тыле, і асабліва - у першыя гады пасля вайны.

"Хто былі гэтыя людзі, якіх мы сёння называем працаўнікамі тылу? У асноўным жанчыны, старыя і падлеткі. Гэта на іх плечы лёг ўвесь цяжар працы на палях і на заводах", - цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.

І нагадаў, што людзі ваеннага пакалення здолелі ў сціснутыя тэрміны эвакуіраваць тысячы заводаў на ўсход СССР, дзе наладзілі вытворчасць снарадаў, танкаў і самалётаў.

Аналогіі напрошваюцца

Лукашэнка лічыць, што можна правесці "некаторыя аналогіі" паміж падзеямі ваеннага часу і выклікамі, з якімі цяпер сутыкнулася Беларусь.

"Сёння мы іх не бачым, яны глыбока схаваныя і дзейнічаюць езуіцкімі метадамі, якіх мы часам не ведаем, і нам даводзіцца адбудоўваць на маршы", - заявіў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, на фоне пандэміі каронавіруса ў грамадстве хтосьці паспрабаваў укараніць "вірус самаразбурэння". Але не атрымалася, таму што пераважная большасць беларусаў "разумее, спадкаемцамі якога гераічнага пакалення з'яўляюцца".

Беларускі лідэр падзякаваў кіраўнікоў працоўных калектываў за тое, што хутка разабраліся ў сітуацыі ў мінулым годзе і зразумелі, у якую прорву хацелі сутыкнуць Беларусь дэструктыўныя сілы.

"Галоўнай апорай дзяржавы быў і заўсёды будзе чалавек працы: працоўны, аграрый, інжынер, канструктар, кіраўнік. Кожны, хто заняты ў рэальным сектары эканомікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Узнагарода за ўклад у развіццё краіны

Узнагароды атрымалі прамыслоўцы і будаўнікі, працаўнікі вёскі і інжынеры, педагогі і дзеячы культуры. Асабліва Лукашэнка адзначыў цэлую групу афіцэраў КДБ. Людзі ў пагонах, паводле яго слоў, здолелі даказаць, што не дарма ядуць свой хлеб.

"Так, было ціха, спакойна чвэрць стагоддзя. Потым нас вырашылі паспрабаваць на зуб. І наперадзе пайшлі людзі ў пагонах, што натуральна. І павінен сказаць, што яны апынуліся на вышыні", - адзначыў Лукашэнка.

І дадаў, што няма сэнсу тлумачыць, за якія менавіта заслугі ўшаноўваюць беларускіх чэкістаў - гэтыя падзеі і так на слыху ва ўсіх у апошні час.

"Шчыра рады, што маю магчымасць асабіста падзякаваць ўсіх вас за значны ўклад у развіццё Беларусі", - дадаў беларускі лідэр.

Лукашэнка на развітанне пажадаў прысутным у Палацы Незалежнасці, каб "урачыстая атмасфера, якая пануе ў гэтай зале", натхніла іх на новыя здзяйсненні, а поспехі сталі прыкладам для іншых.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
краіна, прэзідэнт, Узнагароды, Аляксандр Лукашэнка