Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа

4
(абноўлена 09:39 17.09.2020)
У свеце зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі. Агульная колькасць выпадкаў ужо перавысіла 29 мільёнаў чалавек. Падрабязна пра тое, як ідуць справы з каронавірусам на постсавецкай прасторы - у відэа Sputnik.

З надыходам восені пачалі спраўджвацца прагнозы навукоўцаў: у шэрагу дзяржаў ужо заявілі пра пачатак другой хвалі пандэміі. Краіны блізкага замежжа таксама працягваюць змагацца з COVID-19. Сітуацыя неаднародная: пакуль у адных змякчаюць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі, у іншых яны застаюцца ў сіле.

У Арменіі на змену шасцімесячнаму рэжыму НЗ прыйшоў каранцін. Прычым улады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і працягнулі яго адразу да 2021 года.Так званыя локдаўны выхаднога дня захоўваюцца ў Казахстане, хоць у астатнія дні абмежавання змякчылі. А вось у Баку з 14 верасня аднавіла працу метро, але пакуль толькі ў будні: як і астатні грамадскі транспарт, у выхадныя падземка працаваць не будзе.

У суседнім Кыргызстане з 14 верасня пачалі працаваць музеі і бібліятэкі. Але медыкі не раяць расслабляцца і заклікаюць рыхтавацца да другой хвалі. Пра яе пачатак ужо абвясцілі ўлады Грузіі. Колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўжо не першы дзень б'е рэкорды.

У гэтай сітуацыі надзея толькі на вакцыну - і яна ўжо ёсць Першай у свеце яе зарэгістравала Расія. Пра жаданне набыць расійскую распрацоўку заявілі ўжо некалькі дзясяткаў краін, сярод іх - Беларусь.

Захворванне на каронавірус расце па ўсёй рэспубліцы: зарэгістравана амаль 75 тысяч чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ахвярамі інфекцыі ў Беларусі ад пачатку пандэміі сталі 767 чалавек.

4
Тэги:
СНД, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (794)

Па відэасувязі, але з шматмільённымі кантрактамі: як прайшоў Форум рэгіёнаў

4
(абноўлена 17:58 29.09.2020)
Пленарнае пасяджэнне ў рамках сёмага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшло ў аўторак у сталіцы, глядзіце падрабязнасці на відэа.

Сёмы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі завяршыўся падпісаннем кантрактаў на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.

Пандэмія ўнесла ў фармат мерапрыемства свае карэктывы. Расійскі бок ўдзельнічала ў форуме па відэасувязі, аднак напярэдадні рэспубліку наведалі адразу некалькі расійскіх губернатараў.

Па відэасувязі з удзельнікамі форуму пагутарыла спікер Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка. А відэазвароту да ўдзельнікаў форуму запісалі прэзідэнты Беларусі і Расіі - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Глядзіце на відэа, як праходзіла пленарнае пасяджэнне сёмага Форуму рэгіёнаў у "Прэзідэнт-гатэлі" ў Мінску.

4
Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
(51:05 / 354.84Mb / просмотров видео: 2778)

Грошы і свет: Форум рэгіёнаў, навацыі "Сбера" і хто такія міленіялы

15
(абноўлена 10:00 29.09.2020)
Актуальныя навіны эканомікі абмяркоўваем у праграме "Грошы і свет" з удзелам экспертаў Аляксея Аўдоніна і Анастасіі Мураўёвай.

Даўно пара выкарыстоўваць новыя тэхналагічныя магчымасці і перавесці традыцыйныя сходу ў анлайн, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі гэта толькі пацвярджае. Так лічаць госці праграмы "Грошы і свет", эканамічныя эксперты Анастасія Мураўёва і Аляксей Аўдонін, бо многія формы ўзаемадзеяння зараз перажываюць сапраўдную рэвалюцыю на фоне няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі. Да прыкладу, кітайская платформа Tik-Tok ужо стала каменем перапоны ў адносінах Вашынгтона і Пекіна.

"Гэта яшчэ адзін віток гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем. Іміджавыя кітайскія анлайн-платформы дазваляюць стварыць станоўчы вобраз Паднябеснай у вачах амерыканскіх падлеткаў і моладзі, таму для ЗША гэта пытанне ідэалогіі", - мяркуе Мураўёва.

На думку Аўдоніна, спробы тэхналагічнага стрымлівання Кітая з боку ЗША нагадваюць аналагічныя дзеянні, якія раней былі накіраваны супраць СССР. І ўсе мы ведаем, што Саюз разваліўся, у тым ліку, і па гэтай прычыне. Аб'яднаны Захад і сёння спрабуе сканцэнтраваць пляцоўкі для распрацоўкі тэхналогій альбо ў ЗША, альбо ў ЕС і Ізраілі, гэта значыць ідзе сур'ёзная тэхналагічная вайна.

Праграму "Грошы і свет" з удзелам эканамічных экспертаў Анастасіі Мураўёвай і Аляксея Аўдоніна глядзіце на Sputnik Беларусь.

15
Тэги:
Кітай, ЗША, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Ніл Гілевіч за працоўным сталом, 1977 год.

Ніл Гілевіч: апошні народны паэт Беларусі

2812
(абноўлена 09:44 30.09.2020)
Сёння народнаму паэту Беларусі магло бы споўніцца 89 гадоў. Sputnik успамінае біяграфію паэта і цікавыя факты з яго жыцця.

Імя Ніл паходзіць ад Нінел, Ленін наадварот. Так будучага паэта назвалі бацькі – сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму. Пасля Ніл Гілевіч прызнаваўся, што і сам быў верыў у гэтыя ідэі, але галоўным натхненнем яго творчасці заўсёды была беларуская зямля.

Раннія гады і пачатак творчасці

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў сялянскай сям'і. Яго бацька, Сымон Пятровіч Гілевіч, з'яўляўся старшынёй сельсавету, маці, Кацярына Міхайлаўна, займалася гаспадаркай. Акрамя Ніла ў сям'і нарадзілася яшчэ дзевяць дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве.

Паэт Ніл Гілевіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Да вайны Ніл Гілевіч паспеў скончыць тры класы слабодскай сямігадовай школы, а пасля вызвалення Беларусі пайшоў адразу ў пяты клас у вёску Гайна, якая знаходзілася па суседстве. Падчас вучобы юнак працаваў у калгасе паштальёнам.

Пісаць вершы Ніл Гілевіч пачаў, калі яму было дзевяць гадоў. А першы надрукаваны твор з'явіўся ўжо пасля вайны, у 1946 годзе: верш "Яблынька" апублікаваў часопіс "Бярозка".

Пасля апошняга, сёмага класа паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951 годзе. У апошні год вучобы адначасова выкладаў нямецкую мову ў школе, а потым паступіў на філалагічны факультэт БДУ.

Літаратурная праца і палітычная дзейнасць

Першая кніга паэзіі Ніла Гілевіча "Песня ў дарогу" выйшла ў 1957 годзе, а ў 1959-м, калі ён скончыў аспірантуру і пачаў працаваць на кафедры беларускай літаратуры, свет убачыў зборнік "Прадвесне ідзе па зямлі". Адначасова з працай на кафедры, Ніл Гілевіч з'яўляўся літаратурным кансультантам у газеце "Звязда". З 1961 па 1968 год, калі ён атрымаў званне дацэнта, выходзяць яшчэ чатыры зборрнікі: "Неспакой", "Бальшак", "Перазовы" і "Лісце трыпутніку". У 1978 годзе Ніл гілевіч становіцца прафесарарам. Да гэтага часу ў друку ўжо з'явіліся зборнікі "А дзе ж тая крынічанька", "Запаветнае", "Актавы". На працы ва ўніверсітэце Ніл Гілевіч піша шмат кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, а таксама ўкладае фальклорныя зборнікі, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Паэт пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.

У 1979 годзе свет убачыў гумарыстычны і сатырычны зборнік паэта "У добрай згодзе".

У 1976 – 1990 годах Ніл Гілевіч з'яўляўся членам прэзідыума, а ў 1980 – 1989-х — першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а таксама старшынёй і адным са стваральнікаў Таварыства беларускай мовы. У гэтыя гады выходзіць зборнік п'ес "Начлег на буслянцы" (1980), а таксама вершаваны раман "Родныя дзеці" (1985), паэтычныя зборнікі "Святлынь" (1984), "Як дрэва карэннем" (1986) і "Повязь" (1987).

Асноўнымі матывамі паэзіі Ніла Гілевіча з'яўляюцца любоў да роднага краю і яго гістарычнай спадчыны, тэмы спалучэння пакаленняў праз час і жахі ваенных гадоў.

Акрамя навуковай і літаратурнай працы займаўся Ніл Гілевіч і палітыкай. 3 1985 года ён працаваў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1990 з'яўляўся старшынёй яго пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

У дзевяностыя гады Ніл Гілевіч выдае кнігі паэзіі "Жыта, сосны й валуны" (1990), "Талісман" (1994), "На высокім алтары" (1994), "Вечны матыў" (1994).

Апошнія гады

У двухтысячныя настрой вершаў паэта змяняецца, што лёгка прасачыць па вершах, якія склалі зборнікі "…І плямы на табе няма" (2003), "На флейце самоты" (2004). У канцы 2013 года выйшла апошняя кніга з 23-томнага збору твораў пісьменніка.

Ніл Гілевіч быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама шматлікімі медалямі, ганаровымі граматамі і прэміямі. За пераклады літаратурных твораў урад Балгарыі ўзнагародзіў Гілевіча ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені (з 1987 года ён з'яўляўся членам праўлення Усесаюзнага таварыства савецка-балгарскай дружбы. Ад Югаславіі Ніл Гілевіч атрымаў ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай. Таксама Ніл Гілевіч з'яўляўся апошнім паэтам Беларусі, які атрымаў званне народнага.

Шматлікія вершы Ніла Гілевіча былі пакладзеныя на музыку. Яе напісалі такія славутыя кампазітары, як І. Лучанок, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі і іншыя.

Пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі 29 сакавіка 2016 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач з магілай жонкі Ніны Іванаўны.

2812
Тэги:
Ніл Гілевіч, Беларусь
По теме
"Твой сад цвіце": 63 гады таму пайшоў з жыцця Якуб Колас
Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці
Горкі і Багдановіч размаўлялі на "свойскай" мове
Караткевіч быў сціплым пісьменнікам, які любіў людзей
Бунтарка, бяглячка, паэтка: біяграфія Цёткі