Беларуска Марыя Хархаль на "Ты супер!": з выбарам журы абсалютна згодная

12
(абноўлена 13:55 12.10.2020)
Прадстаўніца Беларусі на міжнародным музычным конкурсе "Ты супер!" Марыя Хархаль падзялілася эмоцыямі пасля выступу на сцэне праекта. Глядзіце падрабязнасці на відэа Sputnik.

Дзяўчына прызналася, што вельмі перажывала перад тым, як выйсці на знаёмую сцэну (Марыя ўдзельнічае ў конкурсе другі раз). Беларуска лічыла, што да яе члены журы будуць ставіцца больш строга, бо ў яе ўжо ёсць вопыт удзелу.
Таксама юная выканаўца адзначыла, што ўсё ж такі ў мінулым годзе ёй было страшней выступаць - усё было новым і невядомым, у гэты ж раз - усё знаёма.

На сцэне праекта ў гэтым годзе беларуска выканала кампазіцыю "Ці ведаеш ты" спявачкі "МакSим". На жаль, выступ апынуўся адзіным, таму што дзяўчына пакідае праект.

"Я лічу, што ўсе канкурсанты былі вельмі моцнымі, таму з выбарам журы абсалютна згодная. Праект надаў упэўненасці ў сабе, таму што цяперашняе выступленне ніякім чынам не параўнаецца з папярэднім. У гэты раз я адчувала сябе максімальна ўпэўнена, камфортна на гэтай сцэне, таму што я ўжо ўсё ведала, ведала членаў журы, і я сапраўды кайфавала ад таго, як я выступала", - падзялілася эмоцыямі пасля выступу Марыя Хархаль.

Нагадаем, у першым выпуску шоў прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая раней двойчы ўдзельнічала ў конкурсе. Таленавітая дзяўчына распавяла і некаторыя падрабязнасці сваёй далейшай творчай кар'еры.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

12
Тэги:
НТБ (тэлеканал), Марыя Хархаль, "Ты супер"
Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (83)

Беларускія ратавальнікі паказалі, як змагаюцца з пажарамі ў Турцыі - відэа

6
(абноўлена 13:00 21.10.2020)
Авіятары МНС Беларусі на працягу некалькіх месяцаў дапамагаюць турэцкім калегам у тушэнні лясных пажараў. Як адбываецца барацьба з агнём, глядзіце на відэа.

Беларускія ратавальнікі працягваюць дапамагаць у тушэнні пажараў у горна-лясістай мясцовасці ў Турцыі. На тэрыторыі гэтай краіны ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца два барты Мі-8 МНС Беларусі.

"З пляцовак Кемальпаша і Куюджак Турэцкай Рэспублікі ўжо здзейснілі 275 палётаў і вырабілі 1355 скідаў вады. Агульны налёт беларускіх ратавальнікаў складае 421,58 гадзін. Акрамя таго, ажыццёўлена дастаўка 194 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыі пажараў", - распавялі ў МНС.

Плануецца, што лётны і тэхнічны склады МНС прабудуць у Турцыі да канца кастрычніка бягучага года.

Беларускія ратавальнікі ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва ўжо не першы год аказваюць дапамогу ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі іншым краінам. Напрыклад, авіяцыя МНС рэспублікі ўдзельнічала ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыі Расіі, Грэцыі, Грузіі, Латвіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.

6
Тэги:
Турцыя, МНС Беларусі
(35:35 / 248.81Mb / просмотров видео: 2257)

Лівянт: калі адбудзецца наш дыялог з прадстаўнікамі Мінадукацыі, гэта будзе цуд

8
(абноўлена 15:06 20.10.2020)
Што запазычыць з вопыту дыстанцыйнага навучання краін-суседзяў і як выйграць суд за публікацыю лагарыфмічнага ўраўнення: у студыі радыё Sputnik незалежны педагог Яўген Лівянт.

Судовая справа ў дачыненні да незалежнага педагога Яўгена Лівянта спынена ў сувязі з адсутнасцю віны адказчыка.

Першамайскі раённы суд беларускай сталіцы не падтрымаў прэтэнзіі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) да педагога ў рамках адміністрацыйнай справы аб парушэнні аўтарскіх правоў. Аб'ектам стала ўмова задачы В10, на аўтарства якой прэтэндуе РІКВ. Пра падрабязнасці незвычайнай справы гледачам Sputnik расказаў госць праграмы "Гарызонт падзей", вядомы рэпетытар Яўген Лівянт.

"Калі б мяне прызналі вінаватым, гэта была б першая сітуацыя ў гісторыі чалавецтва, калі за публікацыю лагарыфмічнага ўраўнення хтосьці быў асуджаны! Прычым, апублікаваў я яго праз два тыдні пасля заканчэння ЦТ. Напэўна, у "Кнігу рэкордаў Гінеса" патрапілі бы і РІКВ, і суддзя і я , - сказаў Лівянт.

Асобны і важнае пытанне - арганізацыя ў краіне дыстанцыйнага навучання. На думку госця радыё Sputnik, першая хваля пандэміі павінна была актывізаваць працэс адукацыйных інавацый, але пакуль гэтага не адбылося. Хоць вопыт краін-суседзяў можа быць для нас надзвычай карысны. Застаецца спадзявацца на дыялог афіцыйных прадстаўнікоў органаў адукацыі з незалежнымі экспертамі, педагогамі і бацькамі. Але пакуль наладзіць яго вельмі складана. Лівянт лічыць гэты крок з боку чыноўнікаў не проста малаверагодным, а сапраўдным цудам.

Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя Беларусі распавяло, як рыхтуецца да другой хвалі каронавіруса ў краіне. У ведамстве адзначылі, што за перыяд спаду захворвання паспелі правесці маштабную працу па падрыхтоўцы да працягу пандэміі. Пры гэтым выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч выказаў меркаванне, што свет забудзецца пра пандэміі коронавируса да лета 2021 года.
Праграму Гарызонт падзей з удзелам незалежнага педагога Яўгена Лівянта глядзіце на Sputnik Беларусь.

* Меркаванне гасцей радыё Sputnik можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

8
Тэги:
РІКВ, Яўген Лівянт
Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:44 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

  • У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
  • У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
  • У 1988 годзе ў Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову "Саюдзіс".

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

  • 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі "дрэвапілец" – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.  

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей