Беларускія ратавальнікі паказалі, як змагаюцца з пажарамі ў Турцыі - відэа

11
(абноўлена 13:00 21.10.2020)
Авіятары МНС Беларусі на працягу некалькіх месяцаў дапамагаюць турэцкім калегам у тушэнні лясных пажараў. Як адбываецца барацьба з агнём, глядзіце на відэа.

Беларускія ратавальнікі працягваюць дапамагаць у тушэнні пажараў у горна-лясістай мясцовасці ў Турцыі. На тэрыторыі гэтай краіны ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца два барты Мі-8 МНС Беларусі.

"З пляцовак Кемальпаша і Куюджак Турэцкай Рэспублікі ўжо здзейснілі 275 палётаў і вырабілі 1355 скідаў вады. Агульны налёт беларускіх ратавальнікаў складае 421,58 гадзін. Акрамя таго, ажыццёўлена дастаўка 194 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыі пажараў", - распавялі ў МНС.

Плануецца, што лётны і тэхнічны склады МНС прабудуць у Турцыі да канца кастрычніка бягучага года.

Беларускія ратавальнікі ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва ўжо не першы год аказваюць дапамогу ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі іншым краінам. Напрыклад, авіяцыя МНС рэспублікі ўдзельнічала ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыі Расіі, Грэцыі, Грузіі, Латвіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.

11
Тэги:
Турцыя, МНС Беларусі

Відэафакт: расійскі медыцынскі спецназ прыбыў у Сцепанакерт

7
(абноўлена 09:44 30.11.2020)
Падраздзяленні медатрада спецыяльнага прызначэння Усходняй ваеннай акругі прыбываюць у Нагорны Карабах. Глядзіце на відэа, што прывезлі з сабой ваенныя медыкі.

Медыцынскі спецназ адпраўлены ў непрызнаную рэспубліку на дапамогу мясцоваму насельніцтву, перадае Мінабароны Расіі.

У роліку, апублікаваным ваенным ведамствам, паказана, як вайсковыя грузавікі загружаюць кантэйнерамі з абсталяваннем, якія прывезлі з сабой ваенныя медыкі. Калона машын у суправаджэнні міратворцаў і ваеннай паліцыі адправіліся з аэрадрома ў сталіцу НКР.

"Падраздзяленні МОСН здзейснілі сутачны 300-кіламетровы пераход на тэхніцы ў складзе калоны з Ерэвана ў Сцепанакерт", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

У сталіцу Арменіі вайскоўцы прыляцелі з Хабараўска - на ваенна-транспартных самалётах.

7
Тэги:
Нагорны Карабах

"Марш суседзяў" - мінчане зноў выпрабавалі фармат лакальнага пратэсту

8
(абноўлена 09:23 30.11.2020)
Другія выхадныя запар пратэстоўцы аддаюць перавагу мітынгам у мікрараёнах горада. Глядзіце на відэа, як праходзіў "Марш суседзяў" ў сталічных спальных раёнах.

На мінулых выхадных пратэстоўцы ўпершыню апрабавалі новую тактыку - збірацца не ў цэнтры горада, а ва ўласных дварах. З двароў суседзі групамі адпраўляліся да буйнейшых кропках збору ў сваіх мікрараёнах.

У нядзелю "Марш суседзяў" прайшоў у тым жа фармаце. Адразу ў некалькіх частках Мінска людзі выйшлі да буйных аб'ектаў мікрараёнаў, у тым ліку гандлёвых цэнтраў.

І хоць арганізацыя акцый пратэсту змянілася, засталіся і звыклыя ўжо для гэтых дзён абставіны - сярод іх адключэнне мабільнага інтэрнэту. Жыхары сталіцы правялі без доступу ў сетку каля 4,5 гадзін.

Метрапалітэн ж абыйшоўся перакрыццем толькі пяці станцый, на ўваход і выхад быў таксама зачынены адзін з вестыбюляў станцыі метро "Плошча Леніна".

Сталічная міліцыя раніцай папярэдзіла, што плануе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, як і праваахоўнікі ў абласных цэнтрах. Дакладную колькасць затрыманых на пратэстах міліцыя пакуль не называе.

8
Тэги:
акцыі пратэстаў, Мінск
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Электрычная падстанцыя

Літва хоча дамовіцца з краінамі Балтыі пра байкот энергіі з БелАЭС

0
(абноўлена 14:09 30.11.2020)
У Вільні разлічваюць, што іншыя балтыйскія рэспублікі далучацца да новай метадалогіі закупкі электраэнергіі ў Расіі, каб выключыць магчымасць набыцця электрычнасці беларускага паходжання.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid адправіў латвійскім і эстонскім аператарам дакумент, закліканы перашкаджаць гандлю электраэнергіяй з Беларускай атамнай станцыі, гаворыцца ў паведамленні Litgrid.

"Litgrid адправіў перагледжаны праект метадалогіі гандлю электраэнергіяй з Расіяй латвійскім і эстонскім аператарам", - заявіла прадстаўнік кампаніі Юрга Эйва РІА "Новости".

Літоўскі бок разлічвае, што новая метадалогія дазволіць стварыць перашкоды для гандлю беларускай электраэнергіяй, якая можа быць выпрацавана на БелАЭС. Метадалогія, закладзеная у 2018 годзе не дае магчымасці вызначыць фактычныя патокі энергіі з Расеі і Беларусі, у тым ліку з атамнай станцыі.

Таму афіцыйны Вільнюс мяркуе, што Рыга і Талін не павінны карыстацца старой метадалогіяй, калі набываюць энергію ў Расіі, каб услед за літоўскім бокам не дапусціць закупкі электраэнергіі беларускага паходжання.

0
Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Літва
Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы