Знаёмцеся, Вітамін: дзіцяня альпакі нарадзілася ў маскоўскім заапарку - відэа

14
(абноўлена 09:36 05.11.2020)
Малы з'явіўся на свет 7 кастрычніка, ён паспеў падрасці, ужо праяўляе актыўнасць і цікаўнасць, шпацыруючы па вальеры альпак. Глядзіце на відэа замілавальныя кадры з заапарка.

Гэтай восенню некаторыя наведвальнікі Маскоўскага заапарка не могуць стрымаць воклічаў замілавання, праходзячы міма вальера з альпакамі. Усё таму, што там з'явілася дзіцяня, якога назвалі Вітамін.

Малы з'явіўся на свет у пары альпак Кіры і Жорыка 7 кастрычніка. На відэа захаваная прагулка дзіцяня і яго маці па вальеры. Вітамін весела гарэзуе і нырае ў гару апалага восеньскага лісця.

У Маскоўскім заапарку разлічваюць, што малое будзе харчавацца матчыным малаком на працягу паўгода. Пасля гэтага яно пяройдзе на больш цвёрдую ежу - сена і грануляваныя кармы, часам ласавацца садавінай і гароднінай.

Для альпакі Кіры гэта ўжо чацвёртае дзіцяня. Дасведчаная маці ўважліва сочыць за малым і наведвальнікамі. І калі ёй не спадабаўся чалавек, яна можа адразу гэта паказаць, плюнуўшы ў яго.

Альпак - адамашненых родзічаў вярблюдаў - перуанскія індзейцы разводзяць каля 6 тысяч гадоў. Лёгкая і цёплая поўсць жывёл выкарыстоўваецца для вырабу адзення, коўдраў і прадметаў для дома.

14
Тэги:
заапарк, Масква
(2:39 / 16.97Mb / просмотров видео: 4548)

Падарожжа ў часе: рэтрааўтамабілі прыбылі на гонку Mille Miglia - відэа

14
(абноўлена 10:24 20.06.2021)
Знакамітая гонка рэтрааўтамабіляў Mille Miglia праходзіць у Італіі. Яна пракладзена па маршруце Брэшыа - Рым - Брэшыа. Глядзіце на відэа, як праходзіць самае прыгожае рэтра-ралі Еўропы.

Старадаўнія аўтамабілі прыбылі ў Рым у рамках гістарычнай аўтагонкі Mille Miglia.

Вінтажныя аўтамабілі праязджалі па рымскай Віа Венета, прыцягваючы сотні аўтааматараў на вуліцы сталіцы. Па маршруце аўтамабілі адзін за адным пад'язджалі да сцэны, каб гледачы маглі лепш іх разгледзець.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі змяніць маршрут - супраць гадзіннай стрэлкі па звычайным маршруце з Брэшыі ў Рым і назад. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 375 старадаўніх аўтамабіляў.

Mille Miglia - ці "Тысяча міль" - гістарычная гонка, якая праводзілася з 1927 па 1957 гады з перапынкам на Другую сусветную. Спаборніцтвы праходзілі на дарогах агульнага карыстання, якія нават не перакрываліся на гэты час. У 1977 гонку вырашылі аднавіць пад назвай Mille Miglia Storica, і з таго часу да ўдзелу ў ёй дапускаюцца толькі аўтамабілі, якія былі выпушчаныя да 1957 года. Правілы былі зменены - вырашальным фактарам з'яўляецца не максімальная хуткасць, а захаванне хуткаснага рэжыму. Фактычна цяпер гэта парад рарытэтных аўтамабіляў.

Глядзіце таксама:

14
Тэги:
Італія, відэа, Падарожжа

Відэафакт: сурыкаты лашчацца на сонцы ў вулічным вальеры заапарка

15
(абноўлена 09:55 19.06.2021)
Сурыкатаў Маскоўскага заапарка перавялі ў вулічны вальер. Цяпер наведвальнікі зноў могуць паназіраць за іх мітуснёй, трапезай і любімымі заняткамі звяркоў. Глядзіце на відэа, як грызуны праводзяць час на адкрытым паветры.

У Маскоўскім заапарку ў вулічны вальер выйшлі самыя неспакойныя насельнікі - сурыкаты.

На кадрах можна ўбачыць, як грызуны адразу ж кінуліся паляваць за любімым ласункам - насякомымі, загадзя запушчанымі супрацоўнікамі заапарка.

Паабедаўшы, жывёлы пачалі наводзіць парадак у новым жыллі: перацягваць грунт, прыбіраць лішняе, пашыраць уваходы ў нару.

Цяпер маленькія драпежнікі будуць пачынаць кожны дзень з любімага занятку - прыняцця сонечных ваннаў, што ім будзе асабліва прыемна пасля зімоўкі ў павільёне "Жывёлы Афрыкі" пад электрычнымі лямпамі. А наведвальнікі змогуць паназіраць за жыццём пухнатых уладальнікаў заапарка.

Глядзіце таксама:

15
Тэги:
відэа, Маскоўскі заапарк, заапарк, вальер, Сонца, сурыкат
Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:54 18.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.

Сёння Дзень летняга сонцастаяння. Якія падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня

  • У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перамовы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.

Хто нарадзіўся 21 чэрвеня

  • 1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
  • 1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст  Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта "Кіно" Віктар Цой.

21 чэрвеня ў народным календары

Сёння ў праваслаўных верніках пачынаецца Суцэльная ці Троіцкая сядміца - тыдзень пасля святкавання Святой Сёмухі (Тройцы). Падрыхтоўка да Пятрова посту.

Таксама вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.

У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.

Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга санцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце. 

Калі ў гэты дзень навальніца і грымоты вельмі громкія, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей