Аграралі: параўноўваем заезды на трактарах у Тайландзе і Беларусі - відэа

64
(абноўлена 09:49 24.11.2020)
У Тайландзе трактар не баіцца вады, а ў Беларусі - бруду. Параўноўваем аграралі ў дзвюх цалкам непадобных краінах.

Незвычайнае ралі прайшло ў Тайландзе. Трактары, якія працуюць на рысавых палях выйшлі на старт. Гэтыя машыны ў народзе называюць "жалезнымі буйваламі". Такія "буйвалы" ёсць амаль у кожным доме.

Калі сезон збору ўраджаю падыходзіць да канца, трактары выкарыстоўваюць не для працы, а для весялосці - спаборнічаюць у хуткасці.

А памятаеце, як падобны заезд праходзіў з беларускімі трактарамі? Тры гады таму яны паўдзельнічалі ў ралі "Парыж-Мосар". У заездзе стартавалі два гусенічныя і шэсць колавых трактароў вытворчасці МТЗ.

Параўнайце тайскі і беларускі заезды - хто больш манеўраны, а хто зусім не баіцца бездарожжа.

64
Тэги:
Беларусь, Тайланд

Каралеўскі парад пінгвінаў: хвіліна замілавання вам гарантавана

28
(абноўлена 18:18 01.03.2021)
Масавыя шэсці ў каронавірус непажаданыя. Але калі гаворка ідзе пра пінгвінаў, то цалкам можна дапусціць нават парад. Паглядзіце - і самі ж папросіце пінгвінаў паўтарыць!

Каралеўскім пінгвінам, якія жывуць у амерыканскім заапарку Цынцынаці, дазволілі прагуляцца ў кампаніі наведвальнікаў.

Такія прагулкі каралеўскім пінгвінам дазваляюць, калі тэмпература апускаецца ніжэй за 10 градусаў па Цэльсіі. Калі тэмпература вышэй, то на парад выходзіць іншы від.

З улікам каронавіруса гасцей папрасілі выконваць сацыяльную дыстанцыю - і адзін ад аднаго, і ад пінгвінаў. І вядома, насіць маскі. Гасцей папярэджваюць: пінгвіны пройдуць парадам міма вас, не трэба іх праследаваць!

Дарэчы, у каралеўскіх пінгвінаў, якія жывуць у заапарку, і імёны "каралеўскія". Так, сярод пастаяльцаў заапарка ёсць Марцін Лютэр Кінг, Карэта Скот Кінг, Бі Бі Кінг і Лары Кінг. У заапарку ёсць нават Бургер Кінг, але падчас гэтага параду ён пасаромеўся выйсці да гасцей і застаўся ў звыклым асяроддзі пражывання.

Глядзіце на відэа, як выглядае самы каралеўскі парад пінгвінаў.

Глядзіце таксама:

28
Тэги:
каронавірус, заапарк

Нотр-Дам, яечня, кола агляду: што збіралі з "Лега" відэа

18
(абноўлена 18:20 01.03.2021)
Кніга рэкордаў Гінеса апублікавала відэаролік, у якім сабраны самыя незвычайныя лега-рэкорды.

У кнізе мноства рэкордаў, звязаных з канструктарам "Лего". Са знакамітых "цаглінак" будавалі і сусветныя славутасці, і шматкватэрныя домікі, і нават вулей, які прызналі ня цацачныя, а сапраўдныя пчолы.

У Чэхіі сабралі самае вялікае кола агляду - дыяметрам больш, чым тры метра! Ёсць і яшчэ большыя па памеры працы: напрыклад, цэлы трэйлер, а ў ім - вадаправод, халадзільнік.

А можна нават нічога не збіраць - проста раскідаць кубікі і спаборнічаць у тым, хто здолее даўжэй усіх хадзіць па іх.

З канструктара можна сабраць нават сапраўдны Нотр-Дам, прычым з уражлівымі памерамі - 2,72 на 3,78 метры.

Глядзіце таксама:

18
Тэги:
Чэхія, "Лега"

Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь: прыбыўшы з якіх краін, трэба выконваць каранцін

144
(абноўлена 18:15 01.03.2021)
Пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі 10 дзён - у інфаграфіцы Sputnik.
COVID-19: каму тых, хто прыязджае ў РБ, трэба самаізалявацца
© Sputnik

Абноўлена: актуальна з 2 снежня 2020 года.

25 сакавіка Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.

З 3 лістапада пачынае дзейнічаць новая рэдакцыя пераліку краін "чырвонай зоны", пад абмежаванні трапляюць прыбылі з 138 дзяржаў.

З 3 снежня ў пералік уключаны 8 краін:

  • Аўстрыйская Рэспубліка
  • Азербайджанская Рэспубліка
  • Венгрыя
  • Грэчаская Рэспубліка
  • Грузія
  • Рэспубліка Сербія
  • Турэцкая Рэспубліка

У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, на якія прыбылі з якіх гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца.

144
Тэги:
каронавірус, Беларусь