Відэа

"Марш суседзяў" - мінчане зноў выпрабавалі фармат лакальнага пратэсту

Падпісацца
Другія выхадныя запар пратэстоўцы аддаюць перавагу мітынгам у мікрараёнах горада. Глядзіце на відэа, як праходзіў "Марш суседзяў" ў сталічных спальных раёнах.

На мінулых выхадных пратэстоўцы ўпершыню апрабавалі новую тактыку - збірацца не ў цэнтры горада, а ва ўласных дварах. З двароў суседзі групамі адпраўляліся да буйнейшых кропках збору ў сваіх мікрараёнах.

У нядзелю "Марш суседзяў" прайшоў у тым жа фармаце. Адразу ў некалькіх частках Мінска людзі выйшлі да буйных аб'ектаў мікрараёнаў, у тым ліку гандлёвых цэнтраў.

І хоць арганізацыя акцый пратэсту змянілася, засталіся і звыклыя ўжо для гэтых дзён абставіны - сярод іх адключэнне мабільнага інтэрнэту. Жыхары сталіцы правялі без доступу ў сетку каля 4,5 гадзін.

Метрапалітэн ж абыйшоўся перакрыццем толькі пяці станцый, на ўваход і выхад быў таксама зачынены адзін з вестыбюляў станцыі метро "Плошча Леніна".

Сталічная міліцыя раніцай папярэдзіла, што плануе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, як і праваахоўнікі ў абласных цэнтрах. Дакладную колькасць затрыманых на пратэстах міліцыя пакуль не называе.

Стужка навiн
0