Бяспека харчовых прадуктаў: якія меры гатовая распачаць ЕЭК

18
(абноўлена 13:28 01.12.2020)
У аўторак, 1 снежня, у 10:30 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у анлайн-фармаце тэлемосту прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў еўразійскай эканамічнай камісіі, якія адказваюць за распрацоўку мер бяспекі харчовай прадукцыі.

У бліжэйшы час ЕЭК плануе ўнесці ў тэхнічныя рэгламенты нарматывы па ўтрыманні гліцыдзілавых эфіраў тлустых кіслот у алеях і тлушчах. Гэта, у сваю чаргу, можа паўплываць на якасць пальмавага алею, які актыўна выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для вырабу прадуктаў.

Аб падрыхтоўцы зменаў у тэхрэгламенты і працэсе прыняцця рашэння ў органах ЕЭК падрабязней распавялі:

  • дырэктар Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК Наталля Жукава;
  • начальнік аддзела тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Андрэй Палазкоў.
18
Тэги:
ЕЭК, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
(56:25 / 900.24Mb / просмотров видео: 615)

Прэс-канферэнцыя Пуціна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе

15
(абноўлена 20:53 16.06.2021)
Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна на саміце ў Жэневе.

Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін упершыню сустрэўся з Джо Байдэнам пасля таго, як Байдэн заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. Папярэдні саміт Расія - ЗША прайшоў у 2018 годзе ў Хельсінкі, кіраўніком Белага дома тады быў Дональд Трамп.

Цяперашні саміт праходзіць у Жэневе на віле Ла Гранж. Перад пачаткам перамоў кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі і сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам.

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных з перапынкам на чай-каву. Перамовы Пуціна і Байдэна працягваліся чатыры гадзiны.

Перад самітам у Маскве адзначалі змякчэнне рыторыкі з боку Вашынгтона, хоць ноткі стрымлівання па-ранейшаму захоўваюцца, пра гэта заяўляў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

"Для таго, каб разабрацца, наколькі яны разыходзяцца ў меркаваннях, наколькі крытычныя супярэчнасці ёсць паміж РФ і ЗША, трэба спачатку сесці пагаварыць", - рэзюміраваў ён.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
відэа, Жэнева, ЗША, Расія, Саміт, Уладзімір Пуцін, прэс-канферэнцыя

"Ніва" зноў выйдзе на старт ралі "Дакар" відэа

9
(абноўлена 16:49 15.06.2021)
Пасля 35-гадовага перапынку аўтамабіль "Ніва" зноў прыме ўдзел у знакамітым ралі-марафоне "Дакар". За рулём айчыннага пазадарожніка будуць прыхільнікі "Нівы" са Швейцарыі. Глядзіце на відэа, як замежнікі рыхтуюць пазадарожнік да ралі-рэйду.

Аўтамабіль "Ніва" з Новасібірска прыме ўдзел у ралі "Дакар". Пасля 35-гадовага перапынку за руль айчыннага пазадарожніка сядуць замежнікі - Марыа Якабер і Сладан Міліч са Швейцарыі.

"Дакар" пройдзе ў Саудаўскай Аравіі зімой 2022 года. А пакуль машыну трэба ўдасканаліць да прыдатнага для ўдзелу ў ралі стану. Гэтым пілот і штурман "Нівы" займаюцца ў Расіі, у Новасібірску.

За аснову быў узяты трехдзверны ВАЗ-2121 1984 года выпуску. Перад удзелам у ралі-марафоне аўтамабіль прайшоў праз шмат змен: яго разабралі, адрэстаўравалі кузаў, а шасі ўзмацнілі ў адпаведнасці са спецыфікацыямі першых савецкіх пазадарожнікаў, якія прымалі ўдзел у гонцы "Парыж - Дакар". Аднак у аўтамабіля захавалі сілавы агрэгат. Па завяршэнні ўсіх работ у Новасібірску "Ніва" адправіцца ў Швейцарыю на канчатковую дапрацоўку.

Важную ролю для маючага адбыцца заезду на адлегласць у шэсць тысяч кіламетраў грае штурман Сладан Міліч. Ён будзе сачыць за навігацыяй і за тым, каб з машынай усё было ў парадку.

У "Ніве" ён сябе адчувае абсалютна камфортна. Паводле яго слоў, у такой машыне ўсё лёгка можна адрамантаваць, у адрозненне ад тых аўтамабіляў, якія больш новыя і складаныя ў частцы электронікі.

"Наша мэта - дабрацца да фінішу, так як многія аўтамабілі проста не даходзяць да канца – бо трэба  праехаць шэсьць тысяч кіламетраў за два тыдні. Для машыны гэта велізарная нагрузка. Так што наша першая мэта - дабрацца да фінішу", - адзначыў Марыа Якабер.

Мужчыны таксама адзначылі, што хочуць вярнуць "Ніве" былую славу, бо ў 80-х гадах машына мела поспех і займала прызавыя месцы.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
відэа, "Дакар", ралі
Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 12:10 16.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

  • У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
  • У 1793 годзе ў Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
  • У 1907 годзе на з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

  • 1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся – сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавеўшыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей