Першы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч памёр на 85-м годзе жыцця ў бальніцы ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй.
Вячаслаў Кебіч - адзін з найстарэйшых беларускіх палітыкаў, ён узначаліў урад незалежнай Беларусі і стаў галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзідэнцкіх выбарах у краіне.
8 снежня 1991 года Вячаслаў Кебіч разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое паклала пачатак распаду СССР.
Да вялікай палітыкі Кебіч прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. У 1990-1994 гадах Кебіч быў старшынёй Савета міністраў БССР і незалежнай Беларусі. Затым амаль 10 гадоў - член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Пасля сыходу з пасады кіраўніка ўрада, Кебіч стварыў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз, які ўзначальваў апошнія гады.
Вячаслаў Кебіч быў узнагароджаны двума Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам "Знак пашаны", мае званне "Заслужаны машынабудаўнік БССР". Кебіч - кандыдат эканамічных навук, ён напісаў тры кнігі: "Спакуса ўладай", "Белавежскі гамбіт" і "Ці любім мы Расію?"
Sputnik выказвае спачуванні родным і знаёмым Вячаслава Кебіча.
Наколькі збалансаваным з'яўляецца цяперашні кантракт на пастаўку газу, як будзе развівацца сітуацыя з пастаўкамі нафты, а таксама варыянты супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступае на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
Галоўныя заявы Пуціна ў Давосе адным радком:
Раней прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што выступленне Пуціна будзе прысвечана зменам у свеце ў эпоху пандэміі.
"Тэмы Давоса добра вядомыя: новыя сусветныя ўмовы, у якіх мы жывем, новыя выклікі, таму менавіта гэта. Абяцае быць такім досыць аб'ёмным і вельмі цікавым гэтае выступленне", - распавёў Пяскоў.
Выступленне Пуціна - публічнае, у закрытым фармаце як правіла праводзяць дыскусіі.
Сусветны эканамічны форум у Давосе пачаўся ў панядзелак, упершыню за 50 гадоў ён праходзіць у анлайн-фармаце з-за пандэміі. Галоўная тэма мерапрыемства - абмеркаванне сітуацыі ў свеце, звязанай з пандэміяй каронавіруса. У Давосе таксама запланаваны выступленні іншых кіраўнікоў дзяржаў: канцлера Германіі Ангелы Меркель, старшыні КНР Сі Цзіньпіна, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна, прэм'ера Ізраіля Бенджаміна Нетаньяху, прэм'ера Індыі Нарэндра Мадзі.
Чытайце таксама:
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Некаторыя паслы з Еўрапейскага саюза распаўсюджваюць у Беларусі інфармацыю антыдзяржаўнай скіраванасці, заявіў журналістам міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей.
"Мы зараз бачым, што некаторыя паслы, якія прадстаўляюць Еўрапейскі саюз, размяшчаюць інфармацыю або пасты антыдзяржаўнай скіраванасці", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі ў чацвер.
Макей звярнуў увагу, што беларускі бок адсочвае, але пакуль не рэагуе на гэтыя факты. "Упэўнены, што дадзім канкрэтную, прадметную і вельмі жорсткую ацэнку гэтых фактаў", - заявіў міністр.
"Мы ў сваёй гісторыі сутыкаліся з падобнымі фактамі, калі ў перыяд абвастрэння спроб з боку нашых заходніх партнёраў былі спробы насаджэння дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у краіне, не толькі заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Мы рэагавалі на дадзеныя факты", - дадаў Макей.
Кіраўнік МЗС асабліва падкрэсліў, што "пасол любой краіны павінен спрыяць збліжэнню сваіх краін і народаў, развіццю супрацоўніцтва паміж той краінай, якую ён прадстаўляе і той краінай, у якой ён знаходзіцца".
"Калі ён гэтага не разумее, калі пасол займае адназначна лінію, накіраваную супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, гэта не той пасол і такі пасол не павінен займаць адпаведную пасаду", - упэўнены Макей.
Раней Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі: 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.
Нагадаем, паслы Польшчы і Літвы па рэкамэндацыі беларускага МЗС пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. Паслоў таксама адклікалі Германія, Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Вялікабрытанія і Румынія. Але затым яны вярнуліся ў Мінск, акрамя кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і Літвы.
Чытайце таксама: