Беларускія лётчыкі на Су-30СМ упершыню выкарысталі ракеты "паветра-паветра"

21
(абноўлена 16:55 11.12.2020)
Шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ Беларусь атрымала летам, але выкарыстоўвалі ракеты такога класа толькі цяпер. Перахоп ўмоўнага праціўніка глядзіце на відэа.

Відэа знята з экшн-камер пілотаў. У ім відаць, як авіятары выканалі перахоп умоўнага паветранага непрыяцеля над Палессем. Па "суперніку" ўжылі ракеты "паветра-паветра".

"У якасці мішэняў ў небе выступалі спецыяльныя бомбы", - гаворыцца ў подпісы да відэароліка.

Чатыры новыя шматмэтавыя знішчальніки Су-30СМ Беларусь атрымала ў ліпені гэтага года. Самалёты пачалі несці баявое дзяжурства на базе ў Баранавічах. Беларускія пілоты жа пачалі асвойваць новыя "сушкі" у лютым гэтага года.

Су-30СМ - цяжкі шматмэтавы знішчальнік, прызначаны для вядзення паветранага бою, заваёвы панавання ў паветры, знішчэння паветраных мэтаў днём і ноччу, у простых і складаных метэаўмовах, а таксама на фоне зямлі.

21

Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа

2
(абноўлена 19:05 19.01.2021)
Вадохрышчанскія маразы ўхуталі ўсю Беларусь, але на самым яе поўдні, у сэрцы Палесся, беларусы па звычаю акунуліся ў палонцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.

У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.

У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.

Сёння на Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.

Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.

Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.

2
Тэги:
Палессе, Тураў, Вадохрышча
(233:04 / 3791.04Mb / просмотров видео: 3)

Першае пасяджэнне апошняй сесіі VII склікання ў Дзярждуме РФ - відэа

12
(абноўлена 16:28 19.01.2021)
Дзяржаўная дума Расіі правяла ў аўторак першае пленарнае пасяджэнне апошняй сесіі сёмага склікання. Глядзіце на відэа, як праходзіла мерапрыемства.

Праводзіў пасяджэнне спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Увесну і ўлетку, як чакаецца, парламентарыі працягнуць разглядаць законапраекты па рэалізацыі паправак у Асноўны закон, падтрымцы грамадзян і бізнесу ў перыяд пандэміі каронавіруса і ліквідацыі заканадаўчых прабелаў у розных сферах - ад занятасці да паўнамоцтваў паліцыі.

Валодзін раней адзначаў, што ў ліку прыярытэтных напрамкаў работы палаты - рэалізацыя паслання прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Плануецца, што ў вясновую сесію дэпутаты таксама разгледзяць праект, які дазволіць дзеючаму кіраўніку дзяржавы зноў прэтэндаваць на два прэзідэнцкія тэрміны (прынят ў першым чытанні, другое запланавана на канец студзеня).

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Расія, Вячаслаў Валодзін, Дзярждума РФ