Пуск быў выпрабавальным, ракета несла габарытна-масавы груз, які з'яўляўся макетам спадарожніка. Пуск і аддзяленне разгоннаго блока са спадарожнікам прайшлі ў штатным рэжыме, адзначае ведамства.
"Наземныя сродкі Касмічных войскаў ВКС ажыццяўлялі кантроль правядзення пуску і палёту ракеты-носьбіта", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Гэта другі пуск цяжкай ракеты. Упершыню "Ангара" стартавала ў снежні 2014 года, тады яна несла груз у дзве тоны. Раней паведамлялася, што максімальная грузападымальнасць ракеты такога тыпу - 2,4 тоны. Летам таго ж года праводзіліся выпрабаванні і лёгкай ракеты сямейства - "Ангара-1.2ПП".
Ужо пасля паспяховага другога старту цяжкай "Ангары" кіраўнік "Раскосмаса" Дзмітрый Рагозін паведаміў, што ў наступным годзе плануюцца яшчэ два пускі. Аднак ён не ўдакладніў, ці будуць гэта старты малых або цяжкіх ракет.
"Ангара" - сямейства расійскіх ракет-носьбітаў ад лёгкага да цяжкага класа. У іх выкарыстоўваюцца экалагічна чыстыя кампаненты паліва.
Жыхарка Масквы Кацярына Някрасава ўстанавіла новы рэкорд свету сярод жанчын па плаванні пад лёдам без гідракасцюма. Дыстанцыя ў 85 метраў была пераадоленая ёю пад вадой возера Байкал. У дзень заплыву тэмпература вады склала 0,02°C, а тэмпература паветра –22°C. Рэкорд быў адлюстраваны на відэа.
Кіраўнік клуба аматараў зімовага плавання Андрэй Бугай да пачатку заплыву прадэманстраваў разметку на дыстанцыі, выкананую на паверхні лёду. На ўсім працягу падводнай трасы былі высечаны страховачныя майны, пад вадой была нацягнута вяроўка з разметкай для арыенціра.
Кацярына Някрасава паспяхова пераадолела патрабаваную дыстанцыю за паўтары хвіліны. Па завяршэнні заплыву яна сказала кантрольную фразу, зацверджаную пратаколам нырцоў: "I'm ok" (са мной усё ў парадку).
З-за дрэннага надвор'я заплыў прыйшлося перанесці на адзін дзень. Паведамляецца, што папярэдні рэкорд падлёднага заплыву без гідракасцюма складаў 70 метраў.
У будучыні Кацярына Някрасава хоча не толькі паўтарыць, але і пабіць уласны рэкорд. Перад ад'ездам у Маскву, жанчына прызналася Андрэю Бугаю, што ўжо ў гэтым годзе плануе такім жа чынам праплысці пад лёдам 100 метраў.
Глядзіце таксама:
У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.
У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.
На Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.
Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.
Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. У Беларусі рознічныя цэны на дызель і бензін павялічацца на 1 капейку з 21 студзеня, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
Такім чынам, з сённяшняга дня маторнае паліва на АЗС будзе каштаваць:
Гэта першае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. У мінулы раз кошт павялічваўся 86 дзён таму - 27 кастрычніка 2020 года. Дарэчы, у мінулым годзе цэны на маторнае паліва мяняліся 16 разоў.
У "Белнафтахіме" падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, а ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.
З улікам змянення знешніх фактараў у студзені бягучага года кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, узрасла да снежня на 11%.
"У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку канцэрнам прынята рашэнне ў студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку", - патлумачылі рашэнне на "Белнафтахіме".
Тым часам, цэны ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.
Старшыня "Белнафтахіма" Аляксандр Рыбакоў раней адзначаў, што канцэрн не збіраецца мяняць падыходы да цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва ў рэспубліцы, таму што яны прайшлі праверку часам.
"У залежнасці ад змянення кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэн будзе адбывацца ў бок як павелічэння, так і зніжэння не больш за 1 капейку за 1 літр на тыдзень", - растлумачыў кіраўнік канцэрна.
Паводле яго слоў, беларусы станоўча ўспрымаюць існуючыя падыходы да цэнаўтварэння на паліва.
Чытайце таксама: