Чаму Захаду замінае расійская вакцына, якая даказала эфектыўнасць - відэа

20
(абноўлена 09:53 16.12.2020)
Расійская вакцына "Спутник V" эфектыўная ў 91% выпадкаў, але краіны Захаду спрабуюць даказаць адваротнае. Чаму - глядзіце на відэа.

Прышчэпка ўжо выклікала ажыятаж ва ўсім свеце, і многія еўрапейскія краіны ўжо замовілі партыю для выпрабаванняў. Аднак пакуль адны спрабуюць закупіць вакцыну, іншыя развязваюць супраць яе інфармацыйную вайну.

Але за гэты час расійскія навукоўцы стварылі яшчэ шэраг вакцын ад каронавіруса, прычым частку партый Масква плануе адправіць партнёрам па ЕАЭС.

"У нас ужо прайшла рэгістрацыю другая вакцына - "ЭпиВакКорона", і яшчэ адна знаходзіцца на завяршальнай стадыі выпрабаванняў. І мы, вядома ж, зацікаўлены ў тым, каб усе партнёры па "пяцёрцы" прынялі ўдзел у навуковых і клінічных даследаваннях расійскай вакцыны", - распавёў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У Маскве чакаюць павышаны попыт на расійскія прэпараты ад COVID-19. Недахоп могуць кампенсаваць іншыя краіны, якія хочуць наладзіць вытворчасць у сябе. У іх ліку - і Беларусь.

Па інфармацыі інстытута Гамалеі, у грамадзянскі абарот паступіла ўжо каля 320 тысяч доз расійскай вакцыны, але дакладную колькасць прышчэпленых "Спутникам V" падлічыць складана - лічбы штодня імкліва растуць.

20
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (43)

Відэафакт: ракета Falcon 9 з турэцкім спадарожнікам стартавала ў Фларыдзе

8
(абноўлена 13:01 15.01.2021)
Ракета-носьбіт Falcon 9 з камунікацыйным спадарожнікам стартавала з касмадрома на мысе Канаверал у ЗША. Глядзіце на відэа, як прайшоў пуск.

Першы старт у гэтым годзе звязаны з адпраўкай турэцкага тэлекамунікацыйнага спадарожніка Turksat 5A, які будзе забяспечваць перадачу сігналу для грамадзянскіх і ваенных патрэб.

У запуску была выкарыстана першая ступень ракеты Falcon, якая ўжо тройчы лятала - падчас адпраўкі на арбіту спадарожніка GPS і двух "Старлікаў".

На гэты раз першая ступень пасля завяршэння сваёй місіі села на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне.

Пакуль першая ступень ракеты вярталася пасля адстыкоўкі, другая ступень працягнула палёт на арбіту.

8
Тэги:
ЗША, спадарожнік

Відэафакт: Капчагайскае вадасховішча ў Казахстане пакрылася пластом лёду

10
(абноўлена 18:40 15.01.2021)
Дзіўныя кадры замерзлага Капчагайскага вадасховішча, аднаго з самых вялікіх у Казахстане, удалося зняць з вышыні птушынага палёту.

Капчагайскае вадасховішча, размешчанае прыкладна ў 100 кіламетрах ад Алматы, прамерзла раней, чым звычайна, і пакрылася скарынкай лёду.

У некаторых месцах лёд падняўся і ператварыўся ў таросы - нагрувашчванні з абломкаў, якія ўзнікаюць з-за сціскання ледзянога покрыва.

Капчагайскае вадасховішча, якое распасціраецца на 180 кіламетраў, уяўляе сабой штучны вадаём, створаны ў 1970 годзе ў сярэднім цячэнні ракі Ілі. Пазней там жа былі пабудаваны плаціна і Капчагайская ГЭС.

Зараз дадзеная лакацыя стала карыстацца папулярнасцю ў турыстаў па-за залежнасці ад пары года: летам на ўзбярэжжы вадасховішча працуюць розныя базы адпачынку, а зімой месца прыцягвае аматараў рыбалкі.

10
Тэги:
відэа, Казахстан