Новы год прыходзіць нават на дно - відэа

16
(абноўлена 09:43 25.12.2020)
Супрацоўнік цэнтра акеанаграфіі корміць скатаў, акул і мурэн, апрануўшыся ў касцюм казачнага персанажа. Таму што нават на дне можа быць свята.

Супрацоўнік новасібірскага цэнтра акіянаграфіі і марскі біялогіі ператварыўся ў казачнага персанажа. Ён апусціўся на дно акварыума і ў такім выглядзе раздае пачастунак. Каму? Скатам, мурэнам, акулам і іншым насельнікам акварыума.

Так трывіяльныя працэдуры па доглядзе за акварыумам ператварыліся ў святочнае шоу. Пад вадой - ёлачныя шары, хлапушкі і скрынкі з падарункамі.

Рыбы да ўпрыгажэнняў абыякавыя, а вось госці касцюміраванае кармленне ацанілі.

Супрацоўнікі акіянарыўма кажуць, што да аквалангіста ў касцюме Дзеда Мароза, убачыць якога можна будзе кожны дзень да канца студзеньскіх вакацый, марскія насельнікі падплываюць без страху і з задавальненнем ласуюцца пачастункам - кактэйлем з кавалачкаў рыбы, кальмараў і крэветак.

Акварыум пацвярджае: нават калі вы на дне, свята прыйдзе і да вас.

16
Тэги:
Новы год

Сусветны рэкорд пад лёдам Байкала: 85 метраў без гідракасцюма - відэа

16
(абноўлена 19:25 19.01.2021)
Масквічка Кацярына Някрасава ўстанавіла новы сусветны рэкорд, праплыўшы без гідракасцюма пад лёдам Байкала. Жанчына пераадолела 85 метраў з затрымкай дыхання на паўтары хвіліны, тэмпература вады, дарэчы, была +0.02°C. Глядзіце на відэа, як усталёўвалі рэкорд.

Жыхарка Масквы Кацярына Някрасава ўстанавіла новы рэкорд свету сярод жанчын па плаванні пад лёдам без гідракасцюма. Дыстанцыя ў 85 метраў была пераадоленая ёю пад вадой возера Байкал. У дзень заплыву тэмпература вады склала 0,02°C, а тэмпература паветра –22°C. Рэкорд быў адлюстраваны на відэа.

Кіраўнік клуба аматараў зімовага плавання Андрэй Бугай да пачатку заплыву прадэманстраваў разметку на дыстанцыі, выкананую на паверхні лёду. На ўсім працягу падводнай трасы былі высечаны страховачныя майны, пад вадой была нацягнута вяроўка з разметкай для арыенціра.

Кацярына Някрасава паспяхова пераадолела патрабаваную дыстанцыю за паўтары хвіліны. Па завяршэнні заплыву яна сказала кантрольную фразу, зацверджаную пратаколам нырцоў: "I'm ok" (са мной усё ў парадку).

З-за дрэннага надвор'я заплыў прыйшлося перанесці на адзін дзень. Паведамляецца, што папярэдні рэкорд падлёднага заплыву без гідракасцюма складаў 70 метраў.

У будучыні Кацярына Някрасава хоча не толькі паўтарыць, але і пабіць уласны рэкорд. Перад ад'ездам у Маскву, жанчына прызналася Андрэю Бугаю, што ўжо ў гэтым годзе плануе такім жа чынам праплысці пад лёдам 100 метраў.

Глядзіце таксама:

16
Тэги:
Рэкорды, Байкал, відэа

Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа

16
(абноўлена 15:47 20.01.2021)
Вадохрышчанскія маразы ўхуталі ўсю Беларусь, але на самым яе поўдні, у сэрцы Палесся, беларусы па звычаю акунуліся ў палонцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.

У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.

У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.

На Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.

Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.

Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.

16
Тэги:
Палессе, Тураў, Вадохрышча
Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў

ЦВК Кыргызстана аб'явіла Жапарава пераможцам прэзідэнцкіх выбараў

6
(абноўлена 19:42 20.01.2021)
Выбары прэзідэнта адбыліся 10 студзеня, адначасова з рэферэндумам па вызначэнні формы праўлення ў рэспубліцы. Яўка склала крыху менш за 40%.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. ЦВК Кыргызстана афіцыйна абвясціла Садыра Жапарава пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама краіны ў сераду.

"У яго 79,2% галасоў", - назвала канчатковыя дадзеныя кіраўнік ЦВК Нуржан Шайлдабекава.

Нагадаем, выбары кіраўніка дзяржавы былі прызначаны пасля таго, як Сааранбай Жээнбекаў падаў у адстаўку з-за сітуацыі, якая склалася ў краіне пасля парламенцкіх выбараў. Яны адбыліся 10 студзеня, адначасова з рэферэндумам па вызначэнні формы праўлення ў рэспубліцы. Яўка склала крыху менш за 40%.

Паводле дадзеных ЦВК пасля падліку 100% бюлетэняў, на выбарах перамог Жапараў (ён быў прэм'ер-міністрам і выконваў абавязкі прэзідэнта да выбараў) - за яго прагаласавалі больш за 1,1 мільёна чалавек, ці 79,23%. Другое месца заняў Адахан Мадумараў з 95 тысячамі галасоў (6,8%).

Па выніках рэферэндуму за ўзмацненне інстытута прэзідэнта прагаласавалі больш за 1,1 мільёна грамадзян, за парламенцкую форму праўлення - 152 тысячы, ці крыху менш за 11%, яшчэ 62 тысячы (4,5%) прагаласавалі супраць усіх форм праўлення.

6
Тэги:
Выбары, Кыргызстан