А вы ўжо выбралі елку? У гэтым сезоне ў модзе не толькі класічныя блакітныя елкі, але і піхты. Піхту асабліва любяць еўрапейцы за мяккую ігліцу яркага салатавага адцення.
"У чым адрозненне? У піхты больш мяккая хвоя, у яе плоскія іголачкі, а з адваротнага боку – палосачка. І гэта галоўная адметная ўласцівасць піхты ў адрозненні ад елкі. У ялінкі іголкі больш вострыя, калючыя", – паведаміла спецыяліст па раслінах Кацярына Тумашык.
А вось што трэба ведаць, каб дрэва прастаяла ў вас дома даўжэй.
"Расліна павінна акліматызавацца да хатняй тэмпературы, таму перад тым, як прыбіраць елку, варта яе паставіць на лоджыю або ў гараж, каб расліна мінімальна акліматызавалася да пакаёвай тэмпературы", – кажа тэхнік па азеляненні Антон Купрыян.
Пажадана не распрамляць самастойна галінкі у дрэва перш, чым яго прыбраць. Ялінка сама іх расправіць, калі абвыкне да цёплага памяшкання.
Самыя жаласлівыя бяруць дрэвы ў кадцы. Пасля свята іх можна высадзіць "на волі". Але, каб елачка прыжылася, трэба выконваць некаторыя правілы.
"Многія не ведаюць, што доўга расліну нельга трымаць у доме, таму што пасля ёй складана акліматызавацца да тэмпературы на вуліцы. Ну і наогул расліна становіцца больш слабай пад час знаходжання у доме. Трэба прайсці той жа працэс, як і пры ўсталёўцы елкі дома: паставіць дрэва на пару дзён у больш нізкую тэмпературу, а потым высадзіць у зямлю ", – кажа Антон Купрыян.
Прычым грунт і яму для перасадкі дрэўца трэба падрыхтаваць яшчэ да надыходу маразоў. Дарэчы, калі піхта і елка для вас занадта трывіяльныя варыянты, можна прыгледзецца да экзотыкі. Напрыклад, вечназялёны куст самшыт будзе вас радаваць і пасля Новага года.
Як падабраць елку? А можа, вам спадабаецца піхта? Глядзіце відэа і рабіце выбар.
Чытайце таксама:
У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.
У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.
Сёння на Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.
Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.
Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.
Праводзіў пасяджэнне спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Увесну і ўлетку, як чакаецца, парламентарыі працягнуць разглядаць законапраекты па рэалізацыі паправак у Асноўны закон, падтрымцы грамадзян і бізнесу ў перыяд пандэміі каронавіруса і ліквідацыі заканадаўчых прабелаў у розных сферах - ад занятасці да паўнамоцтваў паліцыі.
Валодзін раней адзначаў, што ў ліку прыярытэтных напрамкаў работы палаты - рэалізацыя паслання прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Плануецца, што ў вясновую сесію дэпутаты таксама разгледзяць праект, які дазволіць дзеючаму кіраўніку дзяржавы зноў прэтэндаваць на два прэзідэнцкія тэрміны (прынят ў першым чытанні, другое запланавана на канец студзеня).
Чытайце таксама:
Галоўныя вынікі працы расійскай дыпламатыі ў 2020-м: Лаўроў даў вялікую прэс-канферэнцыю