Відэа

Не паўтарайце - гэта небяспечна! Дуэль на салютах - відэа

Падпісацца
Пасля навагодніх свят у сетцы з'явіліся кадры, дзе двое мужчын зладзілі перастрэлку феерверкамі. Глядзіце на відэа, як яны запускаюць салюты адзін у аднаго.

Маляўнічая бітва разгарнулася пад вокнамі аднаго з дамоў у Паўднёвым мікрараёне Балашыхі. У сетцы з'явілася відэа "дуэлі на салютах".

Як падрыхтаваць елку да хатніх умоў і падоўжыць ёй жыццё  - Sputnik Беларусь
Відэа
Як падрыхтаваць елку да хатніх умоў і падоўжыць ёй жыццё – відэа

На кадрах можна ўбачыць, як двое аголеных па пояс мужчын зараджаюць свае прылады, у ролі якіх выступілі навагоднія феерверкі, каб пасля распачаць абстрэльваць адзін аднаго снапамі іскраў.

Дуэль, на радасць тых, хто сабраўся вакол людзей, атрымалася яркай. Пад вясёлыя і ўхвальныя крыкі натоўпу дуэлянтам удавалася адхінацца ад стрэлаў, у той час як рознакаляровыя агні асвятлялі двор.

На шчасце, ні адзін са снапоў іскраў не стаў "Авадай Кедаўрай" для каго-небудзь з прысутных. Аб пацярпелых таксама не паведамляецца. Аднак МНС РФ усё роўна заклікае выкарыстоўваць феерверкі ў аддаленні ад людзей, жылых дамоў, ліній электраперадач і дрэў.

Стужка навiн
0