8 сакавіка блізка-блізка: колькі каштуюць кветкі перад жаночым днём - відэа

36
(абноўлена 15:24 06.03.2021)
За некалькі дзён да Міжнароднага жаночага дня ў цэнтры Віцебска разгарнулі кропкі па продажы кветак. Наколькі актыўна ідзе продаж і якія кошты на кветкі выставілі гандляры, глядзіце на відэа.

Штогод перад 8 сакавіка прадаўцы ставяць кропкі па продажы кветак каля гандлёвага цэнтра "Марка-Сіці". Прадаваць цюльпаны і мімозу звычайна пачынаюць за некалькі дзён да свята і заканчваюць 9-10 сакавіка.

Цяпер кошт аднаго цюльпана вар'іруецца ад 2,5 да 3 рублёў, галінкі мімозы стаяць па пяць рублёў за 100 грам.

Як расказаў карэспандэнту Sputnik адзін з прадаўцоў, чым бліжэй да свята, тым прасцей дамовіцца з гандлярамі пра зніжку. Калі Жаночы дзень пройдзе, цана на цюльпаны ўпадзе, паколькі трэба будзе распрадаць рэшткі тавару.

Пакуль на плошчы каля гандлёвага цэнтра трохі прадаўцоў, але старажылы кветкавага бізнесу запэўніваюць, што на выхадных кветкавых "кропак" значна дадасца.

Чытайце таксама:

36
Тэги:
кошт, Віцебск, відэа, кветкі, 8 Сакавіка
(56:25 / 900.24Mb / просмотров видео: 615)

Прэс-канферэнцыя Пуціна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе

14
(абноўлена 20:53 16.06.2021)
Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна на саміце ў Жэневе.

Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін упершыню сустрэўся з Джо Байдэнам пасля таго, як Байдэн заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. Папярэдні саміт Расія - ЗША прайшоў у 2018 годзе ў Хельсінкі, кіраўніком Белага дома тады быў Дональд Трамп.

Цяперашні саміт праходзіць у Жэневе на віле Ла Гранж. Перад пачаткам перамоў кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі і сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам.

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных з перапынкам на чай-каву. Перамовы Пуціна і Байдэна працягваліся чатыры гадзiны.

Перад самітам у Маскве адзначалі змякчэнне рыторыкі з боку Вашынгтона, хоць ноткі стрымлівання па-ранейшаму захоўваюцца, пра гэта заяўляў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

"Для таго, каб разабрацца, наколькі яны разыходзяцца ў меркаваннях, наколькі крытычныя супярэчнасці ёсць паміж РФ і ЗША, трэба спачатку сесці пагаварыць", - рэзюміраваў ён.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
відэа, Жэнева, ЗША, Расія, Саміт, Уладзімір Пуцін, прэс-канферэнцыя

"Ніва" зноў выйдзе на старт ралі "Дакар" відэа

9
(абноўлена 16:49 15.06.2021)
Пасля 35-гадовага перапынку аўтамабіль "Ніва" зноў прыме ўдзел у знакамітым ралі-марафоне "Дакар". За рулём айчыннага пазадарожніка будуць прыхільнікі "Нівы" са Швейцарыі. Глядзіце на відэа, як замежнікі рыхтуюць пазадарожнік да ралі-рэйду.

Аўтамабіль "Ніва" з Новасібірска прыме ўдзел у ралі "Дакар". Пасля 35-гадовага перапынку за руль айчыннага пазадарожніка сядуць замежнікі - Марыа Якабер і Сладан Міліч са Швейцарыі.

"Дакар" пройдзе ў Саудаўскай Аравіі зімой 2022 года. А пакуль машыну трэба ўдасканаліць да прыдатнага для ўдзелу ў ралі стану. Гэтым пілот і штурман "Нівы" займаюцца ў Расіі, у Новасібірску.

За аснову быў узяты трехдзверны ВАЗ-2121 1984 года выпуску. Перад удзелам у ралі-марафоне аўтамабіль прайшоў праз шмат змен: яго разабралі, адрэстаўравалі кузаў, а шасі ўзмацнілі ў адпаведнасці са спецыфікацыямі першых савецкіх пазадарожнікаў, якія прымалі ўдзел у гонцы "Парыж - Дакар". Аднак у аўтамабіля захавалі сілавы агрэгат. Па завяршэнні ўсіх работ у Новасібірску "Ніва" адправіцца ў Швейцарыю на канчатковую дапрацоўку.

Важную ролю для маючага адбыцца заезду на адлегласць у шэсць тысяч кіламетраў грае штурман Сладан Міліч. Ён будзе сачыць за навігацыяй і за тым, каб з машынай усё было ў парадку.

У "Ніве" ён сябе адчувае абсалютна камфортна. Паводле яго слоў, у такой машыне ўсё лёгка можна адрамантаваць, у адрозненне ад тых аўтамабіляў, якія больш новыя і складаныя ў частцы электронікі.

"Наша мэта - дабрацца да фінішу, так як многія аўтамабілі проста не даходзяць да канца – бо трэба  праехаць шэсьць тысяч кіламетраў за два тыдні. Для машыны гэта велізарная нагрузка. Так што наша першая мэта - дабрацца да фінішу", - адзначыў Марыа Якабер.

Мужчыны таксама адзначылі, што хочуць вярнуць "Ніве" былую славу, бо ў 80-х гадах машына мела поспех і займала прызавыя месцы.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
відэа, "Дакар", ралі
Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 12:10 16.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

  • У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
  • У 1793 годзе ў Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
  • У 1907 годзе на з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

  • 1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся – сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавеўшыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей