Кашмар кіроўцы: статак аленяў ледзь не растаптаў машыну - відэа

31
(абноўлена 13:45 17.03.2021)
На шчасце аўтамабіліста, алені, наблізіўшыся да яго на пужаючую адлегласць, усё ж паспелі звярнуць убок. Глядзіце кадры інцыдэнту.

Аўтамабіліст з сяла Новы порт на Ямале накіроўваўся па заснежанай дарозе, калі яму давялося здзейсніць вымушаны прыпынак.

Насустрач аўтамабілю бег статак аленяў. Па голасе за кадрам чуваць, што аўтамабіліст не асабліва спалохаўся і да апошняга здымаў статак на відэа.

"Як яны ў мяне цяпер уваткнуцца? Глядзі, колькі шмат іх", - каментуе кіроўца.

На яго шчасце перад аўтамабілем алені згарнулі ўбок і, не спыняючыся, працягнулі свой шлях.

Глядзіце на відэа, з якімі прыгодамі можна сутыкнуцца ў заснежанай вёсцы на поўначы Расіі.

Глядзіце таксама:

31
Тэги:
інцыдэнт, відэа, алень

Па вадзе як па глебе: беларускія танкісты могуць і так відэа

19
(абноўлена 20:01 14.04.2021)
Танкі не толькі не баяцца бруду, яны лёгка перамагаюць і водныя перашкоды. Глядзіце ў роліку, як беларускія танкісты вучацца пераадольваць брод пад вадой.

Мала проста навучыцца кіраваць шматтоннай баявой машынай на палігоне, таму ў вучэбнай праграме падрыхтоўкі танкавых экіпажаў ёсць такі элемент, як кіраванне танка па дне вадаёма.

Складанасць заключаецца ў тым, што, калі Т-72 пераадольвае водную перашкоду, механікі аказваюцца ніжэй воднага гарызонту. У такіх умовах беларускі танкіст павінен быць максімальна сканцэнтраваны, таму што машыну ён вядзе строга па прыборах.

Вядома, ніхто проста так "не кідае" курсантаў 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра на баявой машыне ў ваду. Спачатку  будучым танкістам трэба будзе вывучыць тэорыю і навучыцца кіраваць тэхнікай на электронным трэнажоры.

Акрамя гэтага, курсанты праходзяць і курс лёгкавадалазнай падрыхтоўкі, каб больш упэўнена адчуваць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Як Т-72 рассякае водную роўнядзь, глядзіце на відэа.

Глядзіце таксама:

19
Тэги:
ролік, танкі, відэа, глеба, вада
(45:40 / 634.76Mb / просмотров видео: 1)

Важнейшыя напрамкі развіцця прамысловасці і АПК краін ЕАЭС на 2021 год

9
(абноўлена 14:01 16.04.2021)
У пятніцу, 16 красавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце анлайн-тэлемоста адбылася сустрэча c міністрам па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артакам Камалянам.

16 красавіка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце анлайн-тэлемоста Масква - Мінск - Бішкек - ​​Ерэван - Нур-Султан адбылася размова c міністрам па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Артакам Камалянам.

Асноўная тэма гутаркі - прыярытэтныя напрамкі развіцця прамысловасці і АПК краін ЕАЭС на 2021 год.

9
Тэги:
Еўразійская эканамічная камісія, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, краіна, ЕАЭС, АПК, Прамысловасць