Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе - відэа

28
(абноўлена 15:34 23.04.2021)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адказаў на прапанову ўкраінскага калегі сустрэцца ў канфліктным рэгіёне, а беларускі прэзідэнт заклікаў Уладзіміра Зяленскага "паводзіць сябе дыпламатычна". Глядзіце кадры сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.

На сустрэчы ў Маскве, якая прайшла напярэдадні, прэзідэнты Расіі і Беларусі закранулі не толькі тэмы двухбаковых адносін, але таксама абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін адказаў на прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага сустрэцца ў раёне Данбаса.

"Мы прымем прэзідэнта Украіны ў Маскве ў любы зручны для яго час" - заявіў расійскі лідэр.

Пры гэтым Пуцін адзначыў, што для абмеркавання праблем у Данбасе, Зяленскаму трэба перш правесці перамовы з лідэрамі самаабвешчаных рэспублік.

Па словах расійскага прэзідэнта, украінскае кіраўніцтва распачало мноства крокаў, якія разбуралі двухбаковыя адносіны паміж Масквой і Кіевам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, заклікаў украінскага прэзідэнта навучыцца "паводзіць сябе дыпламатычна" і назваў ідэю Кіева перанесці пляцоўку перамо з Мінска "несусветным глупствам".

"Звярнуліся да мяне: трэба арганізаваць. Я ўзяў пад казырок. Калі сёння не падабаецца, калі ласка, можна выбраць любую іншую краіну", - адзначыў беларускі лідэр.

"Падобна на тое, што гэта - пошук такіх прычын ухіліцца ад абмеркавання праблемы Данбаса і пахаваць іх (мінскія пагаднення - Sputnik) канчаткова", - дадаў Пуцін.

Так два прэзідэнты пракаментавалі выказванні кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе. Раней экс-прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук выступіў з прапановай перанесці перамовы з Мінска.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Уладзімір Зяленскі, Уладзімір Пуцін, Расія, прэзідэнт, відэа, Данбас, сітуацыя, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (158)

"Ноч музеяў" на "Лініі Сталіна": рэканструкцыя бою Афганскай вайны відэа

12
(абноўлена 10:44 17.05.2021)
Рэканструктары паказалі эпізод захопу савецкіх спецыялістаў у Мазары-Шарыфе правінцыі Балх. Глядзіце на відэа, як гэта было.

Акцыю "Ноч музеяў" штогод адзначаюць у многіх краінах свету. Беларусь - не выключэнне. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", да прыкладу, паказалі рэканструкцыю адной з баявых бітваў. На гэты раз - эпізод Афганскай вайны. Падзея 1983 году - захоп савецкіх спецыялістаў у Мазары-Шарыфе правінцыі Балх.

Эпізод пра тое, як савецкія спецыялісты, якія працавалі на хлебакамбінаце, вярталіся ў свой населены пункт на грузавіку і без якога-небудзь суправаджэння аховы, бо раней мяцежнікаў тут не было. Але вяртання дадому спецыялістаў так і не дачакаліся.

Зрэшты, на "Лініі Сталіна" у "Ноч музеяў" была не толькі рэканструкцыя з прымяненнем піратэхнікі і баявых машын. У праграму таксама ўвайшлі экспазіцыя "Наш браняпоезд", квэст па пошуку стралковай зброі, катанне на ваеннай тэхніцы. А завяршылася праграма святочным феерверкам.

Глядзіце таксама:

12
Тэги:
відэа, Гістарычная рэканструкцыя, Лінія Сталіна, Ноч музеяў

Бегавая дарожка пасярод пшанічнага поля. Так можна было? - відэа

7
(абноўлена 12:51 16.05.2021)
Спартсмены-аматары з Іспаніі стварылі бегавую дарожку прама пасярод пшанічнага поля. Дарожка адразу ж стала папулярнай ў мясцовых жыхароў. Глядзіце на відэа, як заняткам спорту спрыяюць маляўнічыя пейзажы.

Жыхары горада Касерэс абсталявалі незвычайную бегавую дарожку ў пшанічным полі. Трэк даўжынёй у некалькі кіламетраў зрабілі пры дапамозе трактара за дзесять гадзін.

"На працягу многіх гадоў мы прасілі рэгіянальную раду стварыць інфраструктуру для людзей, якія хочуць займацца спортам, няхай гэта будзе лёгкая атлетыка, бег па перасечанай мясцовасці або іншы від спорту", - сказаў адзін з арганізатараў ініцыятывы Карлес Корт.

Трэк адразу ж стаў папулярным у мясцовых жыхароў, сюды прыязджаюць людзі розных узростаў. Патрэніравацца можа любы ахвочы і бясплатна. Заняткаў спортам спрыяюць і маляўнічыя пейзажы вакол.

Глядзіце таксама:

  • Армянскі Ван Дам: спартсмен выконвае відовішчныя трукі - відэа
  • Дайвер усталяваў сусветны рэкорд па затрымцы дыхання пад вадой – відэа
  • Вундэркінд баявых мастацтваў: маленькая кітаянка валодае кунг-фу як Брус Лі
7
Яблыневы цвет у кроплях дажджу

Сіноптыкі: да сярэдзіны тыдня ў Беларусі адчувальна пахаладае

13
(абноўлена 18:00 17.05.2021)
Пахаладанне ў рэспубліку ў чацвер 20 траўня прынясе цыклон з Украіны - тэмпература паветра месцамі апусціцца да + 10°С.

МІНСК, 17 траўня - Sputnik. Адчувальнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі да сярэдзіны гэтага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на аўторак у рэспубліцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, якія суправаджаюцца навальніцамі, і туманаў. Пры гэтым днём будзе цёпла - да + 21°С, а на паўднёвым усходзе краіны - да + 23°С.

У сераду 19 траўня надвор'е істотна не зменіцца - яго па-ранейшаму будуць вызначаць атмасферныя франты: чакаюцца дажджы з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да + 19°С, на ўсходзе Беларусі - да + 22°С.

Умовы надвор'я пагоршацца ў чацвер 20 траўня: на тэрыторыю рэспублікі прыйдзе халодная частка цыклона з Украіны: зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуецца парывісты вецер, а дзённая тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +10 да + 17°С.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
пахаладанне, Беларусь, сіноптыкі