Відэа

Sputnik выпусціў качку! Журналісты выратавалі крыжанку і яе патомства – відэа

Падпісацца
На балконе рэдакцыі інфармагенцтва Sputnik нядаўна пасялілася качка. Птушка знайшла зацішнае мястэчка і стала выседжваць яйкі, а на днях у крыжанкі вылупіліся чатыры птушаняты. Глядзіце на відэа, як журналісты эвакуіравалі птушак.
Супрацоўнікі інфармагенцтва Sputnik выратавалі качку і маленькіх качанят. Птушка пасялілася на тэрыторыі рэдакцыі больш за тыдзень таму. Крыжанка схавалася за вентыляцыю і выседжвала яйкі, у такім зацішным мястэчку супрацоўнікі рэдакцыі заўважылі яе не адразу.
А раніцай прыйшоўшы на работу, супрацоўнікі інфармагенцтва заўважылі папаўненне - вылупіліся 4 птушаняты. Крыжанка і яе малыя не маглі пакінуць тэрыторыю рэдакцыі самастойна.
Калектыў СМІ прыйшоў на дапамогу: збудавалі пераноску са скрынак і прыступілі да аперацыі выратавання. Прывабіць маму і яе патомства ў пераноску было не проста, але ўсё ж удалося.
Скрынку з крыжанкай было вырашана аднесці на Свіслач. Там птушак выпусцілі на волю, але іншыя качкі прынялі іх не адразу. Sputnik спадзяецца, што з мамай і яе птушанятамі ўсё будзе ў парадку.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0