Юбілей Мінска: што мінчане кажуць пра свой горад

9
(абноўлена 16:49 03.03.2017)
Ніводнага мінчаніна і госця сталіцы, які не любіў бы горад, у дзень 950-годдзя Мінска на вуліцах выяўлена не было. Што людзі на вуліцах кажуць пра юбілей беларускай сталіцы, глядзіце на відэа Sputnik.

Упершыню Мінск згадваецца ў летапісах 3 сакавіка 1067 года — роўна 950 гадоў назад.

І хоць мінчане не памятаюць, што юбілей горада сёння, і амаль ніхто з апытаных не мог успомніць, з чым звязана першае згадванне беларускай сталіцы ў летапісах, Мінску ў любові прызнаюцца ахвотна.

Большасць называюць раён вуліцы Няміга сваім любімым месцам у горадзе, хоць і не памятаюць, што менавіта бітвай на Нямізе запомніўся горад летапісцу Аповесці мінулых гадоў.

9
Тэги:
гісторыя, Мінск
Каментары