Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў

33
(абноўлена 11:35 21.06.2017)
У красавіку ў пары янотаў-паласкуноў з Гродзенскага заапарка - Маі і Фліпа - нарадзіліся малышы. Глядзіце на відэа, якім яноцікам супрацоўнікі заапарка шукаюць новыя сем'і.

Паводле інфармацыі ўстановы ўсе трое — дзяўчынкі. Спачатку дзіцяняты жылі з Маяй, але затым супрацоўнікі заапарка былі вымушаны ўзяць іх пад сваю апеку.

У заапарку распавялі, што цяпер яноты падраслі і ўжо ядуць самастойна — малыя актыўна цікавяцца навакольным светам і шукаюць новых гаспадароў.

33
Тэги:
янот, Жывёлы, Гродзенскі заапарк, Гродна, Беларусь