(1:09 / 7.28Mb / просмотров видео: 5235)

Кранальная гісторыя: гэтая котка замяніла маму маленькай малпачцы відэа

266
(абноўлена 16:52 11.10.2019)
Хатняя котка стала прыёмнай мамай для нованароджанай малпачкі з заапарка Цюмені, якую адмовіліся прымаць у зграю бацькі.

Маленькай гераіні гэтага відэа шукаць новых бацькоў давялося з-за таго, што родныя адмовіліся прымаць і выкормліваць дзіцяці. Кінутых жывёл лепш за ўсё выходжваць ў адмысловым інкубатары, дзе падтрымліваецца ідэальная вільготнасць і тэмпература, растлумачыў супрацоўнік заапарка, але ўсё ж было вырашана паспрабаваць знайсці малпачцы новую маці.

Рашэнне паспрабаваць перадаць малпачку на выхаванне хатняй улюбёнцы прыняла дырэктар цюменскага заапарка Таццяна Антропава.

"Гэта адбылося само сабой. Я пасадзіла яго на котку - літаральна ў першыя хвіліны яго прыезду да мяне дадому, і ён супакоіўся адразу. Зразумеў, што гэта мама. З гэтага часу яны не расставаліся ніколі. Кругласутачна яны разам. Гэта значыць ён на ёй і ляжыць, есць, спіць", - распавяла Таццяна Андропава.

Глядзіце на відэа, як дзіця рэдкай пароды "вавёрчын сайміры" гуляе з новай сваячкай.

266
Тэги:
Відэа, Жывёлы

Пуцін правёў нараду па рэалізацыі прынятых мер барацьбы з COVID

43
(абноўлена 16:58 06.05.2020)
На парадку дня было паэтапнае зняцце абмежаванняў і арганізацыя выхаду расійскіх грамадзян з рэжыму самаізаляцыі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў у сераду нараду па пытаннях рэалізацыі раней прынятых рашэнняў па барацьбе з каронавірусам, а таксама заслухаў рэкамендацыі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Большасць рэгіёнаў РФ увялі рэжым самаізаляцыі або іншыя абмежаванні для прафілактыкі каронавіруса.

Пуцін раней заявіў, што перыяд непрацоўных дзён у Расіі з-за каронавіруса працягнецца да 11 мая ўключна. Такім чынам, 6-8 мая ў РФ - непрацоўныя дні з захаваннем заробку.

Асноўныя тэзісы нарады:

  • Адмену абмежавальных мер у сувязі з каронавірусам трэба ўводзіць толькі на падставе меркаванняў навукоўцаў
  • Змякчэнне жорсткіх мер магчыма ў залежнасці ад сітуацыі ў канкрэтным рэгіёне
  • Адказнасць кіраўнікоў рэгіёнаў па барацьбе з каронавірусам вельмі высокая
  • Вельмі важны абмен інфармацыяй па барацьбе з COVID-19 з іншымі краінам

Паэтапная адмена абмежаванняў

Пяскоў раней заявіў, што меры засцярогі на фоне пандэміі каронавіруса нельга адмяніць адразу, "за адну ноч ці за адну секунду росчыркам пяра". Нейкія абмежаванні яшчэ некаторы час будуць захоўвацца, казаў ён.

Пры гэтым Пяскоў раіў не забягаць наперад у пытанні адмены абмежаванняў з 12 мая, сказаўшы, што "заўсёды трэба спадзявацца на лепшае, але быць гатовым да любога развіцця падзей".

Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова раней не выключыла магчымасці падаўжэння абмежавальных мер да чэрвеня, калі расіяне будуць парушаць рэжым самаізаляцыі ў майскія святы.

43
Тэги:
каронавірус, Расія, Уладзімір Пуцін
(2:07 / 17.50Mb / просмотров видео: 4471)

Як прыгатаваць велікодны куліч

93
(абноўлена 07:43 11.04.2020)
Вялікае хрысціянскае свята Вялікдзень адзначаецца ў нядзелю, 16 красавіка. Глядзіце на відэа працэс прыгатавання смачнага велікоднага куліча.

Каб прыгатаваць велікодны куліч, спатрэбяцца немудрагелістыя інгрэдыенты: 700 г мукі, 160 г малака, 15 г разрыхляльніка, 160 г цукру, шэсць яек, чатыры жаўткі, 200 г масла, дзве гарбатныя лыжкі солі, цэдра аднаго лімона, 200 г разынак, ¼ г. л. мускатнага арэха і ½ г. л. кардамона, падзялілася са Sputnik Грузія кулінар Нація Мантгомеры.

Спачатку трэба прыгатаваць дрожджы. Для гэтага замешваюць 200 г мукі, малако і разрыхляльнік. Такую сумесь трэба пакінуць падымацца на працягу 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы. Далей змешваюцца 500 г мукі, соль, цукар і цэдра лімона — сюды трэба паступова дадаваць яйкі пакаёвай тэмпературы, а таксама загадзя падрыхтаваныя дрожджы.

Дзве хвіліны неабходна змешваць, каб утварыўся глютен і цеста набыло клейкасць. Затым у яго дадаецца размякчанае масла, разынкі, мускатны арэх і кардамон. Пасля гэтага сумесь трэба змясціць у цёплае месца на 30 хвілін.

Атрыманае цеста размяркоўваюць па формах такім чынам, каб яны запоўніліся на адну траціну. Затым цеста трэба пакінуць на дзве гадзіны, каб яно паднялося. І толькі пасля гэтага яго можна адправіць у нагрэтую да 180 градусаў печ на 40 хвілін. Па жаданні прыгатаваныя кулічы можна пасыпаць цукровай пудрай і грэцкімі арэхамі.

93
Тэги:
свята, Кулінарыя, Рэлігіёзныя святы, Вялікдзень, Грузія
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень
Гуканне вясны

Тэст: што азначаюць беларускія фразеалагізмы?

1143
(абноўлена 16:02 04.12.2020)
Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы правільна падабраць аналаг беларускаму фразеалагізму ў рускай мове.

Фразеалагізмы, якія існуюць у розных мовах свету, часам вельмі падобныя і нават агульныя, калі яны, напрыклад, узятыя са Святога Пісання. Але ў кожнага народа ёсць свае, адметныя трапныя выразы, якія пазначаюць адное і тое ж паняцце, але з дапамогай розных лексічных сродкаў, іншага асацыятыўнага раду.

Прайдзіце тэст на Sputnik і паспрабуйце суаднесці беларускія фразеалагізмы з рускімі.

Вучыце мову разам з намі:

1143
Тэги:
тэст, Беларуская мова
Тэмы:
Вучым беларускую мову