Марыя Шарапава

Марыя Шарапава ўслед за Сарай Джэсікай Паркер перачытвае Алексіевіч

17
(абноўлена 15:37 03.11.2016)
Выбар вядомай расійскай спартсменкі з беларускім каранямі выклікаў неадназначную рэакцыю ў сацыяльных сетках.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. У ЗША робіцца модным калі не чытаць кнігі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, то хоць бы пасціць іх у сацсетках.

У жніўні ў ліку кніг "для сняданку, ланчу і абеду" вядомая амерыканская акторка Сара Джэсіка Паркер рэкамендавала сваім падпісантам у Instagram "Час сэканд-хэнд", а ў апошнія выходныя кастрычніка фатаграфіяй кнігі Алексіевіч на тумбачцы падзялілася і расійская тэнісістка Марыя Шарапава.

"Новае на тумбачцы — "Галасы з Чарнобыля" Святланы Алексіевіч. Перачытваю гэту класіку", — напісала Марыя Шарапава ў сваім акаўнце Instagram.

 

New on the nightstand: Voices From Chernobyl by Svetlana Alexievich. Re-reading this classic.

Фото опубликовано Maria Sharapova (@mariasharapova) Окт 28 2016 в 12:34 PDT

 

Пераможца пяці турніраў Вялікага шлема Марыя Шарапава мае беларускія карані — яе бацькі перад народзінамі дачкі пераехалі з Гомеля ў Сібір менавіта з-за неспрыяльнага экалагічнага становішча, што склалася ў Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

17
Тэги:
Марыя Шарапава, ЗША
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія выступаюць за пошук рашэння па Дамове аб адкрытым небе

3
(абноўлена 16:09 06.07.2020)
Мінск і Масква, як гаворыцца ў заяве, выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь і Расія гатовыя да раўнапраўнага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання Дамовы аб адкрытым небе, адпаведную заяву зрабілі МЗС дзвюх краін.

Канферэнцыі па ацэнцы наступстваў выхаду ЗША з Дамовы па адкрытым небе праходзіць у панядзелак у Вене. У сувязі з гэтым мерапрыемствам МЗС дзвюх краін падрыхтавалі заяву, яе тэкст таксама распаўсюдзілі дэлегацыі сярод удзельнікаў канферэнцыі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе. Гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі", - адзначана ў заяве.

Беларусь і Расія, якія складаюць групу краін-удзельніц дамовы, "гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі яго бакамі інтарэсаў і заклапочанасцящ адзін аднаго".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пры вызначэнні і рэалізацыі лініі ў дачыненні да ДАН краіны будуць цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, "кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў Беларусі і Расіі".

3
Тэги:
Беларусь, Расія
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі

Выпрабаванні магчымых лекаў ад каронавіруса будуць доўжыцца яшчэ два месяцы

3
(абноўлена 10:25 06.07.2020)
Раней рэмдзесівір вырашылі выкарыстаць ад каронавіруса ў ЗША - аднак дадзеныя аб яго эфектыўнасці пакуль супярэчлівыя.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Вывучэнне эфектыўнасці рэмдзесівіра для пацыентаў з каронавірусам працягнецца яшчэ два месяцы, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ Сумія Свамінатан.

Расійскі прэпарат Авіфавір
© Photo : Российский фонд прямых инвестиций (РФПИ)

Створаны ў 2015-м рэмдзесівір зараз прапанавалі як адно з магчымых лекаў ад каронавіруса. Яго ўжо ўжываюць у ЗША - FDA выдавала дазвол на выкарыстанне прэпарата "ў экстранных выпадках". Пры гэтым працягваюцца выпрабаванні лекаў.

"Другая фаза пачнецца прыкладна праз пару месяцаў. Завяршэнне першай фазы запатрабуе некаторага часу... Краіны заўсёды могуць апублікаваць экстраныя рэкамендацыі. Але пакуль (ад рэмдзесівіра -Sputnik) няма карысці па зніжэнні смяротнасці. Афіцыйных рэкамендацый СААЗ з нагоды прэпарата пакуль няма", - заявіла РІА "Новости" прадстаўнік СААЗ.

Паводле яе слоў, да завяршэння першай фазы адносяцца тэсты на эфектыўнасць для рэмдзесівіра. СААЗ хутка створыць камітэт, які будзе вызначаць, якія прэпараты змогуць прыняць удзел у другой фазе выпрабаванняў.

Для выпрабаванняў разглядаюцца сёння розныя імунамадулятары, антытромбацытарныя прэпараты і монануклеарныя антыцелы. Больш за ўсё шанцаў сёння, як лічыцца, у прэпаратаў на аснове монануклеарных антыцелаў.

Высноў да канца выпрабаванняў эксперты не робяць. Нагадаем, па выніках тэстаў СААЗ вырашыла адмовіцца ад выкарыстання гідроксілхларахіна, лопінавіра і рытанавіра пры каронавірусе. Раней гэтыя прэпараты актыўна ўжываліся ў многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Колькасць выпадкаў каронавіруса ў свеце на сёння перавышае 11,5 мільёнаў. Спецыфічных лекаў ад COVID-19 пакуль не няма, сітуацыя ўскладняецца і выяўленнем падштамаў віруса. Паралельна вядзецца і распрацоўка вакцыны ад каронавіруса - яе рыхтуюць да выпрабаванняў ці ўжо тэстуюць ў шэрагу краін свету, у тым ліку і ў Расіі.

3
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.

У гэты дзень святкуецца Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

  • У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
  • У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

  • 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
  • 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П'ер Кардэн.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.

Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор'е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей