Выбух газавага балона ў пераходзе каля станцыі метро Каломенская у Маскве

Выбух на "Каломенскай": следчыя распачалі крымінальную справу

10
Следчыя шукаюць вінаватых у выбуху газавага балона; расследаванне справы і правядзенне праверкі знаходзяцца на асабістым кантролі пракурора Масквы Уладзіміра Чурыкава.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Следчыя распачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі пры вядзенні будаўнічых работ каля станцыі метро "Каломенская", дзе выбухнуў газавы балон, паведамляецца на сайце СК РФ па Маскве.

Інцыдэнт адбыўся раніцай у чацвер, 22 снежня, у раёне паўднёвага вестыбюля станцыі з выхадам у бок вуліцы Нагацінская. На месцы ішлі зварачныя работы, у час якіх разгерметызаваўся газавы балон, адбыўся выбух, пасля чаго пачаўся пажар на плошчы каля пяці квадратных метраў, агонь быў патушаны.

У выніку пацярпелі шэсць чалавек, сярод якіх была і грамадзянка Беларусі. Выбух не прывёў да значных разбурэнняў, кампанію, якая праводзіла работы, адхілілі. Сярод асноўных версіяў здарэння — неасцярожнае абыходжанне з балонам.

"Следчымі органамі Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па горадзе Маскве ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 216 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні будаўнічых работ)", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Следчыя запэўнілі, што вінаватыя ў тым, што здарылася, асобы будуць знойдзеныя і пакараныя. "У цяперашні час праводзіцца неабходны комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Прызначаны неабходныя судовыя экспертызы. Расследаванне па крымінальнай справе працягваецца", — адзначылі ў СК.

10
Тэги:
Выбух, Маскоўскі метрапалітэн, Масква
Каментары