Прыкладанне Viber на смартфоне

Viber запусціць знікаючыя паведамленні

17
(абноўлена 15:50 02.02.2017)
Паведамленні ў прыкладанні змогуць аўтаматычна выдаляцца праз некаторы час пасля прагляду карыстальнікам.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Месэнджэр Viber анансаваў новую версію прыкладання для аперацыйных сістэм Android і iOS з пашыраным функцыяналам.

Viber — адзін з самых папулярных месэнджэраў у свеце, якім карыстаюцца звыш 800 мільёнаў чалавек. Сярод лідэраў Viber і ў Беларусі — рэгулярна прыкладанне выкарыстоўваюць каля паловы насельніцтва рэспублікі.

"У версіі 6.6 (для Android і iOS — Sputnik) асаблівая ўвага будзе нададзена новым карыстальнікам сэрвісу", — паведамілі ў кампаніі.

Так, месэнджэр будзе прапаноўваць мець зносіны з новымі кантактамі, таксама карыстальнікам пакажуць спецыяльны "прывітальны" стыкерпак — набор стыкераў.

"У Viber 6.6 для iOS стануць даступныя знікаючыя паведамленні: яны аўтаматычна выдаляюцца праз зададзены час пасля прагляду. Акрамя таго, карыстальнікі змогуць адпраўляць медыяфайлы без сціскання і страты якасці, праглядаць змесціва чата не толькі ў самым прыкладанні, але і ў інтэрактыўных апавяшчэннях iOS 10", — анансавалі ў Viber.

Плануецца таксама, што суразмоўцы змогуць адпраўляць відэа да 30 секунд. Абяцаюць з'яўленне і іншых цікавых функцый.

Viber — частка японскай кампаніі Rakuten Group. Што характэрна, адзін з цэнтраў распрацоўкі месэнджэра знаходзіцца ў Мінску, а ў студзені прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка называў Viber "беларускай распрацоўкай".

17
Тэги:
IT-тэхналогіі, Тэхналогіі і інавацыі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа

Пампеа не выключае санкцыі і прыпыненне паставак нафты ў Беларусь

12
(абноўлена 09:10 13.08.2020)
Канчатковае рашэнне аб тым, якой будзе рэакцыя ЗША на сітуацыю вакол выбараў прэзідэнта Беларусі ў Белым доме яшчэ не прынятае.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа не выключыў санкцый супраць Беларусі, у тым ліку прыпыненне паставак нафты.

"Я ўпэўнены, што мы ўсе гэтыя рэчы разгледзім. Але важныя крытэры. Што, на нашу думку, мы можам зрабіць, не толькі аднабакова як Злучаныя Штаты, але ў шматбаковым фармаце, Каб атрымаць добры вынік для беларускага народа - па-за залежнасці ад таго, ці будуць гэта санкцыі або рашэнні аб пастаўках нафтапрадуктаў. Гэтыя рэчы яшчэ не вызначаны", - заявіў Пампеа ў інтэрв'ю, тэкст якога распаўсюдзіла прэс-служба Дзярждэпартамента.

У ім Пампеа адзначае, што афіцыйны Вашынгтон глыбока расчараваны тым, што галасаванне ў Беларусі не было свабодным і справядлівым. Дзяржсакратар ЗША таксама выказвае занепакоенасць у сувязі з ужываннем сілы ў дачыненні да мірных пратэстуючых.

"Мы будзем працаваць з нашымі еўрапейскімі сябрамі, тымі, хто ў роўнай ступені занепакоены тым, што адбылося", - заявіў Пампеа.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі.
Пасля таго як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дні пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, пацярпела каля 200, загінуў адзін чалавек.

12
Тэги:
ЗША, Беларусь
Міліцыя ў цэнтры Мінска

Кіраўнікі МЗС ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на надзвычайнай канферэнцыі

19
(абноўлена 10:56 12.08.2020)
Тры дні ў Мінску працягваюцца пратэсты незадаволеных вынікамі прэзідэнцкіх выбараў грамадзян, сілавікі пры разгоне акцый выкарыстоўвалі спецтэхніку і спецсродкі.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Кіраўнікі МЗС Еўрасаюза абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на надзвычайнай відэаканферэнцыі ў пятніцу, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС
© Sputnik / Алексей Витвицкий

"У адказ на заклік Польшчы ў бліжэйшую пятніцу адбудзецца надзвычайная відэаканферэнцыя міністраў замежных спраў краін ЕС, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Twitter замежнапалітычнай установы.

Таксама, паводле звестак МЗС, на канферэнцыі будуць абмяркоўвацца пытанні, якія тычацца "Турцыі, Венесуэлы і падзей у Ліване".

Раней міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу заявіў, што гэтая краіна мае намер падняць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. А сенатар ЗША Крыс Мэрфі заклікаў Белы дом адклікаць кандыдатуру на пасаду пасла ў Беларусі - на ягоную думку, цяпер не час паляпшаць дыпламатычныя стасункі з афіцыйным Мінскам, пасол павінна была прыехаць у Мінск ужо гэтым летам.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта, перамогу на якіх атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пасля абвяшчэння выніку ў шэрагу гарадоў пачаліся масавыя несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Яны працягваюцца ўжо трэці вечар. Міліцыя ўжывала супраць пратэстоўцаў слезацечны газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты, а таксама выціснула пратэстоўцаў з цэнтру горада. Па дадзеных МУС, за першыя два дні пратэстаў па ўсёй краіне былі затрыманыя каля 5 тысяч чалавек.

У МЗС Беларусі напярэдадні заявілі, што гатовыя даць заходнім партнёрам канкрэтныя факты аб падаплёцы падзей, якія гэтымі днямі адбываюцца ў краіне.

У МЗС падкрэслілі, што асобныя гучныя высновы на вышэйшым і высокім узроўнях заснаваныя на аднабаковай інфармацыі і няпраўдзе.

19
Тэги:
Еўрасаюз, Беларусь
Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

7
(абноўлена 13:51 13.08.2020)
Прадстаўнікі завода заяўляюць, што на прадпрыемстве сёння праходзіць "сустрэча з працоўным калектывам".

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Несанкцыянаваная акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

Работнікі выйшлі да заводакіраўніцтва і скандуюць, чуваць крыкі: "Патрабуем нацыянальную забастоўку!"

Разам з тым прадстаўнікі завода заяўляюць, што на заводзе ніякая не забастоўка, а "сустрэча з працоўным калектывам"

.Да прысутных на вуліцы супрацоўнікаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі завода: выконваючы абавязкі дырэктара і начальнікі цэхаў, якія спрабуюць весці гутарку з удзельнікамі акцыі.

Пасля кароткай размовы з кіраўніцтвам, людзі сталі скандаваць: "Не палохай!"

За плотам сабраліся іншыя людзі, яны падтрымліваюць пратэстуючых.

Да ўдзельнікаў акцыі па іх патрабаванню прыехаў мэр горада. Работнікі прадпрыемства выказалі незадаволенасць тым, што завадзкія аўтобусы выкарыстоўваліся супрацоўнікамі АМАП падчас пратэстаў, якія праходзілі ў розных гарадах краіны ў мінулыя дні: яны патрабуюць растлумачыць, чаму так адбываецца.

Мэру перадалі новы, напісаны ад рукі варыянт патрабаванняў, у якім захаваліся два асноўных патрабаванні - правесці сумленныя выбары і прыбраць АМАП з Жодзіна. Людзі скардзяцца, што не могуць спакойна прайсці па горадзе ўвечары.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, людзі ўжо пачынаюць разыходзіцца. Адзін з удзельнікаў сходу распавёў, што супрацоўнікі вяртаюцца ў цэхі, каб інфармаваць іншых работнікаў завода: калі іх патрабаванні не выканаюць, не выключана, што вытворчасьць спыніцца.

7
Тэги:
БелАЗ, Жодзіна