Да 2030 года кожны дзень па мосце будуць праязджаць больш 29 тысяч транспартных сродкаў і звыш 120 тысяч пасажыраў

Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

10
(абноўлена 11:24 23.10.2018)
Марскі мост даўжынёй у 55 кіламетраў злучае гарады Ганконг, Макаа і Чжухай.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Самы доўгі ў свеце марскі мост адкрылі ў Кітаі, у цырымоніі адкрыцця прымаў удзел і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Марскі мост злучае гарады Ганконг, Макаа і Чжухай, яго даўжыня - 55 кіламетраў. Цікава збудаванне не толькі памерамі, але і структурай.

Cамый длинный в мире морской мост протяженностью 55 километров
© REUTERS / BOBBY YIP
Cамый длинный в мире морской мост протяженностью 55 километров

У структуру моста ўваходзяць 23-кіламетровы надводны мост, сямікіламетровы падводны тунэль і некалькі штучных выспаў.

Журналисты у моста Гонконг — Чжухай — Макао в день открытия
© REUTERS / BOBBY YIP
Журналісты каля моста Ганконг - Чжухай - Макаа ў дзень адкрыцця

З-за асаблівасцяў адміністрацыйнага дзялення паміж мацерыковым Кітаем з аднаго боку і Ганконгам з Макаа з другога боку ўсталяваныя кантрольна-прапускныя пункты.

В Китае открыли самый длинный в мире морской мост
© REUTERS / ALY SONG
У Кітаі адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост

Важнасць адкрыцця моста на ўрачыстасці з нагоды адкрыцця збудавання пацвердзіў і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Церемония открытия моста прошла в Чжухае при участии председателя КНР Си Цзиньпина
© REUTERS / ALY SONG
Цырымонія адкрыцця моста прайшла ў Чжухае пры ўдзеле старшыні КНР Сі Цзіньпіна

Інжынеры запэўніваюць, што мост зможа працаваць да 120 гадоў. Мяркуецца, што ён здольны вытрымаць тайфуны і землятрусы.

10
Тэги:
мост, Кітай
Каментары