Галоўная прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША дасталася "Чорнай пантэры"

© REUTERS / MONICA ALMEIDAАкцёры фільма "Чорная пантэра" падчас цырымоніі ўзнагароджання
Акцёры фільма Чорная пантэра падчас цырымоніі ўзнагароджання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лічыцца, што па выніковым размеркаванні ўзнагарод прэміі Гільдыі кінаакцёраў можна смела прагназаваць, каму аддадуць "Оскар".

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША адбылася ў нядзелю ў Лос-Анджэлесе. Галоўную ўзнагароду ( "Лепшы акцёрскі склад у мастацкім фільме") эксперты аддалі карціне "Чорная пантэра", паведамляецца ў Twitter-акаўнце асацыяцыі.

Прызы Оскара - статуэткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Букмекеры назвалі фаварытаў прэміі "Оскар-2019"

У ліку канкурэнтаў пераможцы былі такія фільмы, як "Багемская рапсодыя", "Чорны кланавец", "Зорка нарадзілася" і "Па-вар'яцку багатыя азіяты".

Гільдыя выбірае не найлепшы фільм, а лепшы акцёрскі склад (гэта самая прэстыжная ўзнагарода).

Сярод серыялаў гэтую прэмію аддалі тэлепраекту "Гэта мы" (яго супернікамі былі "Амерыканцы", "Лепш тэлефануйце Солу", "Аповед служанкі", "Озарк").

Абралі эксперты таксама і лепшы склад акцёраў у камедыйных серыялах. Тут перамога - у "Дзіўнай місіс Мейзел". На гэтую ўзнагароду таксама прэтэндавалі "Атланта", "Бары", "Бляск" і "Метад Камінскі".

За лепшую ролю прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША атрымалі Глен Клоўз, якая сыграла ў фільме "Жонка", і Рамі Малек, які ўвасобіў на экране фронтмэна гурта Queen Фрэдзі Мэрк'юры ў "Багемскай рапсодыі".

Варта адзначыць, што члены гільдыі валодаюць вялікай колькасцю галасоў у Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў, таму лічыцца, што па выніковым размеркаванні ўзнагарод гэтай прэміі можна смела прагназаваць, каму аддадуць "Оскар".

Стужка навiн
0