Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Швед: змагацца з фашызмам і нацызмам трэба кожны дзень

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкКветки памяці
Кветки памяці - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Падпісацца
Генеральны пракурор у аўторак прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" ў мемарыяльным комплексе на могілках "Ваенныя".
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў важнасць пастаяннай барацьбы з праявамі фашызму і нацызму, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Наша грамадства паступова прыходзіць да разумення таго, што з такім злом, як фашызм і нацызм, трэба змагацца ўвесь час, кожны дзень", - заявіў ён журналістам у аўторак.
Паводле яго слоў, калі гэтае зло прыходзіць на нейкую зямлю, усё "гэта суправаджаецца горам, слязамі і знішчэннем ні ў чым не вінаватых людзей".
"Наша краіна, Беларусь, у гады Вялікай Айчыннай вайны стала, бадай, адной з нямногіх дзяржаў, якая перажыла ўсе формы генацыду, вядомыя чалавецтву", - сказаў Швед.
Ён адзначыў, што сёння, выкрываючы ўсё новыя факты злачынстваў фашыстаў і іх памагатых, трэба казаць, што не павінна быць белых плям у гісторыі.
Швед у аўторак прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" ў мемарыяльным комплексе на могілках "Ваенныя". Там жа прысутнічаў настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч.
Генпракурор адзначыў, што ўпершыню на такое мерапрыемства прыйшлі рабяты, якія вучацца ў пракурорскіх класах.
Царква святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага была пабудавана ў 1898 годзе ў памяць аб салдатах і афіцэрах, якія змагаліся на Руска-турэцкай вайне. Аляксандра-Неўскі храм з моманту свайго заснавання ніколі не закрываўся, нават у савецкія гады, у ім, як і ў Свята-Духавым кафедральным саборы, не спыняліся службы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт і У. Чэрчыль падчас Тэгеранскай канферэнцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Дзень Перамогі – 2024
ФСБ РФ: Гітлер у 1944 годзе чакаў расколу паміж СССР і саюзнікамі
Стужка навiн
0